Ошибка :

Показать отладочную информацию

Рэспубліканскі конкурс творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Рэспубліканскі конкурс творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця”

   У адпаведнасці з планам работы на 2025 год з мэтай стымулявання пазнавальнай актыўнасці, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз садзейнічанне свядомаму выбару сферы будучай прафесійнай дзейнасці са студзеня па кастрычнік 2025 года праводзіцца рэспубліканскі конкурс творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця” (далей – Конкурс).

   Арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

   Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Ад захаплення да прафесіі жыцця”; “Падарожжа ў свет прафесій”.

   У намінацыі ”Ад захаплення да прафесіі жыцця“ на Конкурс прадстаўляецца тэкстава-ілюстрацыйны матэрыял, у які ўваходзяць:

   - звесткі аб гісторыі, спецыфіке, значнасці, палажэнні на рынку працы абранай прафесіі;

   - атрыбуты прафесіі (традыцыі, сімвалы, міфы, прафесіянальныя тэрміны і інш.);

   - матывы выбару прафесіі і шляхоў вызначэння паспяховасці ў абранай прафесіі (у тым ліку асобасных якасцяў);

   - перспектывы і асобасная роля аўтара ў прафесіі.

   У намінацыі ”Падарожжа ў свет прафесій“ на Конкурс прадстаўляецца мультымедыйная прэзентацыя з апісаннем прафесіі, якое дае найбольш поўнае ўяўленне аб абранай прафесіі, атрыбутах, умовах і прадметах працы, неабходных кампетэнцыях і іншая карысная інфармацыя аб прафесіі.

   Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца навучэнцы ва ўзросте 12–17 гадоў пад кіраўніцтвам педагогаў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

   Умовы правядзення рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця”

   Каардынатары: сектар сацыяльна-педагагічнай работы, тэл.(8 017) 323 21 38