Ошибка :

Показать отладочную информацию

Узорны ансамбль песні і танца "Зорачка"
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Узорны ансамбль песні і танца "Зорачка"

Кіраўнік: Ала Міхайлаўна Навіцкая.

Час стварэння ансамбля – люты 1963 года.
У вытокаў калектыву стаялі балетмайстар-пастаноўшчык Я.В.Трэгубовіч і дырыжор аркестра І.І.Менакер.   

У 1968 годзе ансамбль узначаліла былая выхаванка гэтага калектыву, выпускніца Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Маргарыта Іванова. Яна адразу пачала творчы пошук новых форм выхавання, задумалася над рэпертуарам. І калектыў звярнуўся да вытокаў народнай творчасці, да вывучэння традыцыйнай культуры Беларусі, фальклору. Пачалася вялікая праца, якая была заўважана і заслужана адзначана. У гэтым жа годзе калектыву было прысвоена званне "Узорны".

 З 1996 года па цяперашні час пасаду кіраўніка  ансамбля займае педагог, хормайстар,  уладальнік ганаровага знака "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" i нагруднага знака "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" Ала Міхайлаўна Навіцкая.

Сёння калектыў налічвае звыш 50 выхаванцаў ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў.

За 60 гадоў на нацыянальных традыцыях у калектыве выхавана вялікая колькасць таленавітых спевакоў і музыкаў, многія з якіх працуюць у прафесійных музычных калектывах краіны і за мяжой, працягваюць развіваць традыцыі.

Узорны ансамбль песні і танца "Зорачка" вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, удзельнічае ў культурных мерапрыемствах горада Мінска, з'яўляецца ўдзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх мерапрыемстваў, фальклорных конкурсаў і фестываляў Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа.

 

У кастрычніку 2015 года ўзорны ансамбль песні і танца "Зорачка" прыняў удзел у IX міжнародным фальклорным фестывалі мастацтваў у Шанхаі (КНР), які аб'яднаў больш за 2 тысячы гасцей і артыстаў з краін пяці кантынентаў. "Зорачку" цёпла прымалі на канцэртных пляцоўках Баошана і Шанхая, па вартасці ацаніўшы самабытнасць і каларыт беларускай культуры. Грамотай за майстэрства i артыстызм, дыпломам IV ступенi ў намiнацыi "Харэаграфiя. Аўтэнтычны танец" адзначан талент выхаванцаў на ХIХ Мiжнародным дзiцячым фестывалi «Сонца - Радасць - Прыгажосць»  (г. Несебр, Балгарыя, 2018 г.).

2019 – удзел у ХХVII Міжнародным фестывалі дзіцячых народных ансамбляў “Фэст дзяцей Гор” (г. Новы-Сонч, Польшча);

2019 – удзел у 53-м Міжнародным фальклорным фестывалі ў Бельгіі (г. Вестэрло, Бельгія);

2019 – удзел у Міжнародных Днях фальклору (г. Вліссінген, Нідзерланды);

2020 – удзел у Міжнародным фестывале-конкурсе ў рамках II творчага адукацыйнага праекту “ART EXPRESS-2020” (г. Мінск): дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі “Народны вакал, ансамбль”, 11-13 гадоў, дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі “Народны вакал, ансамбль сола”, 8-9 гадоў, дыплом удзельніка ў намінацыі “Мастацкае слова, сола”, 13-14 гадоў;

2020 – удзел у III Міжнародным тэлепраекце “Кубак Дружбы” (г. Мінск): дыплом лаўрэата I ступені (вакальная творчасць);

2020 – удзел (дыстанцыйна) у V Усерасійскім дзіцячым фестывалі народнай культуры “Нашчадкі традыцый”(г. Волагда, РФ);

2020 – удзел у VI Міжнародным фестывале-конкурсе “Творчасць без межаў” (г. Мінск): дыплом I ступені ў намінацыі “Народны вакал” (эстрадны ансамбль, 10-13 гадоў);

2020 – удзел (онлайн) у Вялікім Усерасійскім фестывалі дзіцячай і юнацкай творчасці (г. Масква, РФ): дыплом пераможцы ў кірунку творчасці “Выканальніцкае (вакальна-інструментальнае)”;

2021 – удзел (дыстанцыйна) у I Міжнародным конкурсе мастацтваў “Grodno Star 2021” (г. Гродна): дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі “Інструментальная творчасць”.

В марте 2024 года по итогам Фестиваля народного творчества «Сузор’е» образцовый ансамбль песни и танца «Зорачка» стал обладателем Диплома 1 степени

Сёння ансамбль працягвае работу па вывучэнню этнаграфічнага матэрыялу, які на сцэне пераходзіць у народна-сцэнічны.

Менавіта гэта свайму гледачу прапануе узорны ансамбль песні і танца "Зорачка".

24 сакавіка 2023 года ўзорны ансамбль песні і танца "Зорачка" вялікай канцэртнай праграмай адзначыў знамянальную дату – 60-годдзе стварэння калектыву. Святочны канцэрт "Карані маёй замлі" пакарыў гледачоў і гасцей мерапрыемства прафесіяналізмам, тонкім густам, натхнёным выкананнем.