Ошибка :

Показать отладочную информацию

Объединение по интересам «Керамика»
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Объединение по интересам «Керамика»

ПОДРОБНЕЕ О СТУДИИ

БУДЗЕМ ЗНАЁМЫ !

Кераміка, якая аб’ядноўвае

Раманюк Вольга Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі 

ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Крынічка” 

Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

     У складзе ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Крынічка” працуе аб’яднанне па інтарэсах “Кераміка”. Адукацыйная праграма аб’яднання па інтарэсах уводзіць навучэнцаў у дзіўны свет творчасці, дае магчымасць паверыць у сябе, у свае здольнасці, накіравана на развіццё нестандартнага мыслення, творчай індывідуальнасці, фарміраванне навыкаў самарэалізацыі асобы.

     Асноўная мэта дзейнасці керамічнай майстэрні – ТВОРЧАСЦЬ: фарміраванне творчых адносін навучэнцаў да вывучэння наваколля і ўмення адлюстраваць яго ў керамічных вырабах, развіццё здольнасці думаць канструктыўна, ствараць новыя кампазіцыйныя формы.

     Што нас аб’ядноўвае?

  • Любоў да прыгожага, зацікаўленасць выбранай справай.
  • Вывучэнне традыцый і пазнанне новых тэхналогій у керамічным мастацтве.
  • Імкненне да дасягнення поспеху.
  • Атмасфера захопленасці і прыняцця станоўчага выніку, а затым і яго практычнага прымянення.
  • Сумесная праца дзяцей з педагогам, творчая работа над праектам, сумесныя практычныя заняткі.

     З чаго пачынаецца навучанне керамічнаму мастацтву?

    У аб’яднанні па інтарэсах навучэнцы знаёмяцца з асновамі лепкі. Асноўным відам дзейнасці з’яўляецца ручная лепка. На занятках студыі хлопчыкі і дзяўчынкі:

  • працуюць з глінай, шамотам, гіпсам, вучацца “разумець” розны матэрыял;
  • вывучаюць розныя прыёмы і спосабы лепкі;
  • займаюцца глінянай цацкай, дэкаратыўнай и скульптурнай пластыкай, дэкараваннем керамікі;
  • авалодваюць майстэрствам ганчарнай справы;
  • развіваюць творчае бачанне рашэння мастацкіх задач;
  • знаёмяцца з традыцыйнай керамікай і яе рэгіянальнымі асаблівасцямі;
  • ажыццяўляюць актыўную выставачную дзейнасць.

    З першых практычных заняткаў дзеці вучацца працаваць па плане: эскіз – увасабленне ў матэрыяле – выяўленне формы з дапамогай дэкаратыўных фактур. ТВОРЧАСЦЬ на занятках у студыі абуджае фантазію дзіцяці, выклікае жаданне тварыць і фарміруе дабразычлівыя адносіны да жыццяі і да навакольных.

   У кожнага навучэнца ёсць магчымасць перажыць радасць творчасці, адчуць шчасце і гонар за вынікі сваёй працы, удзельнічаючы ў выставачнай і конкурснай дзейнасці:

  • выставы-прэзентацыі творчых дасягненняў навучэнцаў на розных пляцоўках сталіцы;
  • праект “Галерэя пашаны «Персона года»”;
  • рэспубліканскія конкурсы юных майстроў;
  • міжнародныя і рэспубліканскіямастацкія конкурсы, выставы дзіцячай творчасці.

     Асаблівая ўвага ў адукацыйным працэсе студыі надаецца даследчай і праектнай дзейнасці. Праектная дзейнасць можа ажыццяўляцца індывідуальна, па абранай навучэнцам тэме (такой тэмай можа стаць найбольш хвалюючая, якая цікавіць, у якой дзіця раскрываецца творча).     Прыкладам з’яўляецца творчы праект навучэнца Турута Глеба (10 гадоў), прысвечаны архітэктуры Гаўдзі. Навучэнец выканаў серыю аб’ёмных керамічных мадэляў і графічных пано пад уражаннем архітэктуры вялікага мастака.

     Прыкладам мэтанакіраванай даследчай творчай дзейнасці калектыву юных керамістаў з’явілася калектыўная работа “Казкі пра чароўны збанок”. Праект ажыццяўляўся ў рамках удзелу ў рэспубліканскім фестывалі-конкурсе праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” з мэтай знаёмства з гісторыяй развіцця накірунку ўтылітарна-мастацкай керамікі праз самастойную працу па засваенні працэсу вырабу керамічнай кампазіцыі з увасабленнем аўтарскага замыслу. 

     Вынікам экскурсіі ў Івянецкі музей традыцыйнай культуры у рамках рэалізацыі праекта стаў індывідуальны праект-даследаванне навучэнкі Лізаветы Шах па вывучэнні івянецкай традыцыі вырабу ўтылітарна-мастацкай керамікі. Дзяўчынка зрабіла керамічную фігурку ільва, якая пераклікалася з традыцыйнымі вырабамі, але была па дзіцячаму непасрэдная. 

     Дзяцей у студыі вельмі зацікавіў гэты праект і працэс выканання здаваўся захапляльным. Аказалася вельмі цікава паразглядаць вырабы, зразумець, як гэта было зроблена і паспрабаваць свае сілы. Так пачалося новае даследаванне: ад вывучэння да ўвасаблення ідэй, ад традыцый да сучаснасці. 

     Вынікам цікавага і вельмі захапляльнага творчага праектнага працэсу стала калекцыя “Чароўныя збанкі”.

“Казка пра чароўны збанок” прынесла нашаму аб’яднанню па інтарэсах перамогу ў рэспубліканскім фестывалі-конкурсе праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”. Праектныя творчыя работы неаднаразова выкарыстоўваліся для экспаніравання на розных выставачных пляцоўках, у тым ліку ў галоўнай выставачнай зале Нацянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. 

     Сёння працягваецца работа па спалучэнні сучасных адукацыйных практык і творчых эксперыментаў з традыцыйнымі і новымі  матэрыяламі і тэхналогіямі  керамічнага майстэрства: ручная лепка, работа на ганчарным коле, знаёмства с гіпсамадэльнай  справай.

     На выніковых занятках аб’яднання па інтарэсах у маі 2021 года  навучэнцы прадставілі тэматычныя экспазіцыі, мноства цікавых творчых работ, якія ярка прадэманстравалі іх захопленасць керамічнай справай, любоў да заняткаў, сваё майстэрства і поспехі.

    “Я ЛЮБЛЮ СВАЮ СПРАВУ!” – фотагалерэя творчых работ навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “КЕРАМІКА”.

     Важным напрамкам далейшай рэалізацыі праграммы аб’яднання па інтарэсах “Кераміка” з’яўляецца ўдзел  у мерапрыемствах рэспубліканскага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці” – аб’яднанне сваіх інтарэсаў вакол выбранай справы і магчымасць убачыць сябе ў люстэрцы гісторыі і культуры сваёй краіны.

   Дарагія дзеці! Заўжды рады бачыць вас на занятках, на выставах у аб’яднанні па інтарэсах “Кераміка”. 

 

анлайн запіс