Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Заключныя мерапрыемствы V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

     У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2026 год у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 16-17 красавіка 2026 года адбудуцца заключныя мерапрыемствы V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”.
     Конкурс накіраваны на патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва. 

Арганізатары:
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Удзельнікі конкурсу:
навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і  агульнай сярэдняй адукацыі, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўлялі падтрымку праектна-даследчай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.

У фінале фестывалю-конкурсу – 18  лепшых праектаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Творчая абарона-прэзентацыя праектаў адбудзецца па намінацыях:

  • Музычная спадчына маёй Радзімы; 
  • Культурныя традыцыі і абрады роднага краю; 
  • Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны.

У кожнай з намінацый прадстаўляюцца праекты, якія накіраваны на даследаванне, захаванне, папулярызацыю традыцыйнай культуры беларусаў, мастацкую рэканструкцыю і творчае пераасэнсаванне народнай спадчыны ў сучасных умовах.

Месца правядзення:

г. Мінск,  вул. Фабрыцыуса, 5, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

Яндекс.Метрика