Ошибка :

Показать отладочную информацию

Рэспубліканская выстава-конкурс “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Рэспубліканская выстава-конкурс “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ”

   

   Рэспубліканская выстава-конкурс “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ” праводзицца з мэтай актуалізацыі сістэмы мастацка-эстэтычнага выхавання студэнцкай моладзі на аснове фарміравання каштоўнасных адносін да айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны, далейшага развіцця відава-жанравага дыяпазону аматарскай творчасці, прапаганды сучасных напрамкаў і лепшых узораў мастацкай творчасці, стварэння аптымальных умоў для развіцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.

   Прымаюць удзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

   Тэмай-дэвізам Рэспубліканскай акцыі сталі радкі верша Максіма Танка “О РОДНАЯ ЗЯМЛЯ! ТЫ – КНІГА ВЕЧНАГА ЖЫЦЦЯ”. 

   Рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя ўключае рэспубліканскую выставу-конкурс сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў, экспанаванне творчых работ у Мастацкай Галерэі “Універсітэт культуры”, комплекс культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

   ПРАГРАМА РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АКЦЫІ “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ”:

   22 – 30 снежня 2022 года экспанаванне творчых работ у Мастацкай Галерэі “Універсітэт культуры”, інтэрактыўныя прэзентаціі з ўдзелам студэнтаў ВНУ (г.Мінск, пл. Кастрычніцкая, 1).

   студзень 2023 года – узнагароджанне пераможцаў і прызёраў рэспубліканскай выставы (Маладзёжная Сталіца Беларусі – 2023).

   студзень 2023 – сакавік 2024 года – інтэрактыўныя прэзентаціі і культурна-асветніцкія мерапрыемствы ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

   Урачыстае адкрыцце Рэспубліканскай выставы “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ” адбудзецца 22 снежня ў 16.00 па адрасе: г. Мінск, пл. Кастрычніцкая, 1,  Мастацкая Галерэя “Універсітэт культуры”.

   Аператыўная інфармацыя па тэл.: 8 (029) 574 13 93; 8 (017) 379 72 84.