Ошибка :

Показать отладочную информацию

Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Між зямлёй і сонцам”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Між зямлёй і сонцам”

З 26 верасня па 19 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Між зямлёй і сонцам”.

Арганізатары: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Мэта:патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый, развіццё дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўленне і падтрымка юных талентаў


Удзельнікі:навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.


Саломапляценне і кераміка даўно сталі візітнай карткай мастацтва Беларусі.

Гэтыя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вельмі папулярны і сярод дзяцей.

На выстаўцы прадстаўляецца больш 350 індывідуальных і калектыўных работ розных відаў і тэхнік керамікі і мастацкай апрацоўкі саломкі:

Кераміка:

  • дэкаратыўная пластыка (лялькі, цацкі, кветкі, фігуратыўная пластыка, анімалістычная пластыка, дэкаратыўнае пано і інш.);
  • прадметы побыту (посуд, падсвечнікі, упрыгожванні і інш.);

Мастацкая апрацоўка саломкі: 

  • аб’ёмная саломапластыка (саламяная скульптура) – лялькі, анімалістычная скульптура, кветкі, побытавыя прадметы, капелюшы, упрыгожванні;
  • аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя – “павукі”, падвясныя канструкцыі, модулі;
  • аплікацыя саломкай;
  • арт-аб’екты.

Адкрыццё выставы-конкурсу адбудзецца 26 верасня ў 16.00 у выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі па адрасе: г.Мінск, вул.Кірава, 16.

Кантактныя тэлефоны:

 8 017 328 68 30 (аддзел інфармацыйна-аналітычнай работы сеткавага ўзаемадзеяння),

200 41 97 (сектар выставачнай работы)