Ошибка :

Показать отладочную информацию

Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры”

   

    З 10 лютага па 18 сакавіка 2023 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры”.

    Арганізатары: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

    Удзельнікі: навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.

    На выстаўцы “Чароўныя ўзоры” будзе прадстаўлена шырокая панарама творчых пошукаў у галіне мастацкага роспісу па тканіне, дрэву і па шкле. Гэта вырабы самых розных рэчаў як мастацкага, так і гаспадарчага прызначэння, якія ўражваюць напаўрэальнымі, непасрэднымі сюжэтамі, сакавітымі фарбамі і ўзорамі арнаменту, разнастайнай стылістыкай, казачнай прыгажосцю.

    Адкрыццё выстаўкі-конкурсу адбудзецца 10 лютага ў 16.00 у выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі па адрасе: г.Мінск, вул.Кірава, 16.