Ошибка :

Показать отладочную информацию

Рэспубліканскі конкурс юных майстроў па мастацкім роспісе
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Рэспубліканскі конкурс юных майстроў па мастацкім роспісе

   

    27 красавіка 2023 года Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў рамках XX Рэспубліканскай выстаўкі навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі праводзіць Рэспубліканскі конкурс юных майстроў па мастацкім роспісе сярод навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі.

    Арганізатары: установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

    Мэта конкурсу: патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў праз далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый, развіццё дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўленне і падтрымка юных талентаў.

    Удзельнікі конкурсу: навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў.

    У конкурсе прымаюць удзел 46 навучэнцаў з усіх рэгіёнаў краіны.

    Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Роспіс па дрэве”, “Роспіс па шкле”, “Роспіс па тканіне”. Творчыя работы прадстаўляюць сабой вырабы як традыцыйнага народнага роспісу, так і сучаснага напрамку. Пераможцы вызначаюцца ў двух узроставых катэгорыях: 10-12 гадоў, 13-16 гадоў.

     Праграма конкурсу

09.00-11.00

Заезд. Рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу

11.00-11.30

Адкрыццё конкурсу

Прадстаўленне ўдзельнікаў конкурсу і членаў журы Размяшчэнне і падрыхтоўка да конкурсу

11.30-13.30

Правядзенне конкурсу (выкананне творчага задання)

13.30-14.00

Перапынак (абед)

14.00-15.00

Працяг конкурсу (выкананне творчага задання)

15.00-15.30

Работа журы. Падвядзенне вынікаў конкурсу

16.00-17.00

Узнагароджванне пераможцаў і прызёраў конкурсу

    Конкурс адбудзецца 27 красавіка 2023 года ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа”:  г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 14.

    Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:

    (8-017) 364 21 97 (сектар выставачнай работы), (8-017) 379 72 84 (аддзел інфармацыйна-аналітычнай работы і сеткавага ўзаемадзеяння).