Ошибка :

Показать отладочную информацию

Рэспубліканскі конкурс творчых работ “Мая сям’я, мой дом – мая Радзіма”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Рэспубліканскі конкурс творчых работ “Мая сям’я, мой дом – мая Радзіма”

У адпаведнасці з Планам работы ўстановы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама з мэтай стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці дзяцей і моладзі, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз папулярызацыю станоўчых сямейных традыцый і каштоўнасцяў, стартаваў рэспубліканскі конкурс творчых работ “Мая сям’я, мой дом – мая Радзіма” (далей – Конкурс).

Конкурс праводзіцца з лютага па кастрычнік 2020 года па наступных намінацыях: ”Мая сям’я ў гісторыі малой Радзімы”; “Сям’я – адзінства думак і спраў”.

У намінацыі ”Мая сям’я ў гісторыі малой Радзімы” на Конкурс прадстаўляецца відэаролік, у якім раскрываюцца сямейныя традыцыі аўтара работы, іх гісторыя, адзначаецца ўдзел сям’і ў мерапрыемствах грамадскага, спартыўнага, культурнага і творчага жыцця раёна, горада.

У намінацыі “Сям’я – адзінства думак і спраў” прадстаўляецца творчая работа, якая змяшчае два раздзела:

  • “Сямейны партрэт” – апавяданне пра сям’ю (склад сям’і, сімволіка сям’і, сямейная песня/верш, фразы, выразы, прымаўкі, прыказкі, жарты і інш.);
  •  “Крыніцы сямейных традыцый” – апісанне сямейных традыцый (сямейных прафесій, захапленняў, хобі, звычаяў, святаў, рацэптаў страў і інш.). 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі, творчыя сямейныя калектывы.


Умовы правядзення рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Мая сям’я, мой дом – мая Радзіма”



Сектар сацыяльна-педагагічнай работы, (8 017) 327 31 38