Ошибка :

Показать отладочную информацию

Рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя "Грані творчасці" запрашае!
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя "Грані творчасці" запрашае!

     Арганізатары:

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,

Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі,

Мастацкая Галерэя “Універсітэт культуры”.

 

     Мэта культурна-асветніцкай акцыі:

актуалізацыя сістэмы мастацка-эстэтычнага выхавання студэнцкай моладзі на аснове фарміравання каштоўнасных адносін да айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны, далейшае развіццё відава-жанравага дыяпазону аматарскай творчасці, прапаганда сучасных напрамкаў і лепшых узораў мастацкай творчасці, стварэнне аптымальных умоў для развіцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.

    

     Удзельнікі:

студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

 

     Тэмай-дэвізам Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі стала цытата Янкі Купалы “МАГУТНАЕ СЛОВА, ТЫ, РОДНАЕ СЛОВА!.

 

Рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя ўключае рэспубліканскую выставу-конкурс сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў, экспанаванне творчых работ у Мастацкай Галерэі “Універсітэт культуры”, комплекс культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзелу ў Рэспубліканскай выставе-конкурсе “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ” асобнымі аўтарамі і творчымі аб’яднаннямі студэнтаў з 24 ВНУ прадстаўлена больш за 250 творчых работ.

Тэматычныя экспазіцыі рэспубліканскай выставы-конкурсу складаюць творчыя работы ў адпаведнасці з намінацыямі:

“Летэрынг”,

Рэхарыфма”,

“Фота-альтэрнат”,

“Візуальны сэт”.

 

Аснову творчых работ ў намінацыі “Летэрынг” – “Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!” складюць выкананыя ў тэхніцы “Летэрынг” (літаральна – “маляванне словамі”) творчыя асэнсаванні цытаты беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі “Родная мова, цудоўная мова! / Ты нашых думак уток і аснова!”.

У намінацыі Каляровая графіка. Рэхарыфма” – Мова родная, мова дзядоў! / Іншай мовы мы сэрцам не чуем” (Л. Геніюш) прадстаўляюцца творчыя работы – цыклы паштовак і віншаванак, аснову якіх складаюць візуалізацыі беларускіх прыказак і прымавак, ілюстрацыі беларускіх свят, рэгіянальнальных традыцый і абрадаў. Прапанаваныя аўтарамі сюжэтныя кампазіцыі ілюструюць змест узораў вусна-паэтычнай народнай творчасці, раскрываюць сакральны сэнс традыцый земляробчага і сямейна-абрадавага календара беларусаў. Пры падрыхтоўцы работ аўтары ўжывалі пэўныя беларускія сімвалы і арнаментальныя матывы, якія адносяцца да пэўнага беларускага абраду або свята.

Намінацыя Фотаканцэпт” – Як скарб дарагі, / Перададзены ў спадчыну, / У сэрцы хавае народ мой ад здрад / Праменнае звонкае слова матчына / Для песень сонечных i балад! (К. Цвірка)  аснову творчых работ складаюць візуалізацыі рэдка ўжывальных у сучасным жыцці або забытых беларускіх слоў. Аўтары стварылі канцэптуальныя фотапартрэты з рэччу, аб’ектам і рэпартажныя фотаздымакі выяў, падзей, якія з’яўляюцца ілюстрацыямі да выбранах слоў.

Для ўдзелу ў намінацыі “Візуальны сэт” – “Колеры зямлі беларускай” прадстаўлены творчыя работы ў розных напрамках і тэхніках выяўленчага мастацтва, якія з’яўляюцца ілюстрацыяй цытаты Якуба Коласа “Слова – радасць, слова – чары, / Вобраз вечна юных вёсен, / Ёсць ты ўсюды: ў сонцы, ў хмары, / Ты глядзіш праз неба просінь. / Лашчыш слух мой, слова-ззянне, / Атуляеш сэрца ласкай, / Ноч і вечар, дзень, світанне /Абняло ты, слова-краска”.

     Сінтэз паэтычнага слова, традыцыйнай беларускай культуры, дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, жывапісу, графікі, фатаграфіі, сучасных напрамкаў лічбавай творчасці дазваляюць пазнаёміцца з візуалізацыямі культурных ураджанняў і мастацкіх эксперыментаў студэнцкай моладзі.

 

ПРАГРАМА РЭСПУБЛІКАНСКАЙ КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКАЙ АКЦЫІ “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ”:

16 – 30 снежня 2020 года экспанаванне творчых работ у Мастацкай Галерэі “Універсітэт культуры”, інтэрактыўныя прэзентацыі з ўдзелам студэнтаў ВНУ (г.Мінск, пл. Кастрычніцкая, 1).

снежань 2020 – студзень 2021 года – ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў рэспубліканскай выставы-конкурсу (г.Мінск, вул. Кірава, 16, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі). 

студзень – снежань 2021 года – інтэрактыўныя прэзентацыі і культурна-асветніцкія мерапрыемствы ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

 

Прэзентацыя лепшых творчых работ рэспубліканскай выставы-конкурсу адбудзецца 18 снежня ў 16.00  па адрасе: г. Мінск, пл. Кастрычніцкая, 1,  Мастацкая Галерэя “Універсітэт культуры”.

 

Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі запрашае прадстаўнікоў СМІ для асвятлення мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі.

 

Аператыўная інфармацыя па тэл.: 8 (029) 574 13 93; 8 (017) 375 53 76;

 8 (017) 377 63 21; 8 (017) 375 91 27.