Ошибка :

Показать отладочную информацию

“Чытаем Танка разам”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

“Чытаем Танка разам”

Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзізапрашае вас далучыцца да Рэспубліканскай творчай акцыі “Чытаем Танка разам”.

   Наша акцыя прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння народнага песняра Беларусі — Максiма Танка.

   Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць Максіма Танка - Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. 

   Максім Танк - адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Патрыёт, сатырык, філосаф, наватар, які пісаў пра патрыятызм і любоў да роднай зямлі.

   Асноўная мэта нашай акцыі – аб’яднаць беларускіх дзяцей і дарослых жывым і мілагучным Танкавым словам, якое засталося нам у спадчыну.

Паважаныя сябры!

   Мы прапануем вам на працягу тыдня чытаць вершы Максіма Танка, здымаць на відэа і размяшчаць сваё выкананне ў сацыяльных сетках. 

   Абавязкова адзначайце наш інстаграм – акаўнт @nchtdm з хэштэгамі #НЦХТДМТАНК  і  #ЧЫТАЕМТАНКАРАЗАМ.

   Самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі будуць узнагароджаны памятнымі сертыфікатамі, а таксама лепшыя выкананні вершаў будуць размешчаны на youtube-канале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.