Ошибка :

Показать отладочную информацию

Пад небам сінім
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Пад небам сінім

   Паважаныя сябры! Запрашаем наведаць выставу "Пад небам сінім"

   З 22 верасня па 15 кастрычніка 2022 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

   Арганізатары:

   Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

   Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

   Мэта:

   патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, прыцягненне больш пільнай увагі дзяцей і творчай моладзі праз сродкі візуальнага мастацтва да творчасці беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, развіццё дзіцячай творчасці ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўленне і падтрымка юных талентаў.

  Удзельнікі:

  навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (цэнтраў, палацаў), устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

  На выстаўцы прадстаўлены творчыя работы ў наступных намінацыях: “Ілюстрацыя”, “Кніжная вокладка”, “Буктрэйлер”, “Анімацыя”, “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”. Тэматыка работ – родны край, прырода, каханне, абрады, казкі, вобразы беларусаў, героі твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа: Сымон-музыка, Паўлінка, Міхась, Бандароўна, Гусляр, Рак-вусач і інш.. Кожная творчая работа суправаджаецца радкамі з вершаў беларускіх пісьменнікаў.

  Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 22 верасня 2022 года ў 16.00 у выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і молодзі: г.Мінск, вул.Кірава,16.

  Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:

  8-(017) 364 21 97 (сектар выставачнай работы), 379 72 84 (аддзел інфармацыйна-аналітычнай працы і сеткавага ўзаемадзеяння).