Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Нашы юныя майстры

17 кастрычніка 2019 года навучэнкі Нацыянальнага цэнтра мастацкая творчасці дзяцей і моладзі прынялі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе юных майстроў па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі.

Красоўская Варвара, навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Кераміка” ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Крынічка” (педагог Раманюк Вольга Уладзіміраўна) ўзнагароджана дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Традыцыйная кераміка”.

Ратынская Сафія, навучэнка творчай майстэрні “Вясёлка” ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Крынічка” (педагог Кашкурэвіч Вольга Мікалаеўна) атрымала дыплом Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Віншуем юных майстроў і жадаем вам развіваць свой талент і ствараць свой стыль!