Ошибка :

Показать отладочную информацию

IV Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

IV Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

   У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2024 год у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 21–22 лістапада 2024 года адбудуцца заключныя мерапрыемствы IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”.

   Конкурс  накіраваны на патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.

   Арганізатары:

   Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

   Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

   Удзельнікі конкурсу:

   Навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і  агульнай сярэдняй адукацыі, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўлялі падтрымку праектна-даследчай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.

   У фінале фестывалю-конкурсу – 18  лепшых праектаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

   Творчая абарона-прэзентацыя праектаў адбудзецца па намінацыях:

  • Музычная спадчына маёй Радзімы; 
  • Культурныя традыцыі і абрады роднага краю;
  • Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны 

   Праграма  заключных мерапрыемстваў

   Месца правядзення:

   г. Мінск,  вул. Фабрыцыуса, 5, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі