Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Аб правядзенні рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый»

Паважаныя калегі!

У адпаведнасці з планам асноўных рэспубліканскіх мерапрыемстваў і ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі рэспубліканскага метадычнага кластэра як рэсурсу развіцця дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і  моладзі арганізуе і праводзіць рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый» (далей фестываль-конкурс).

Мэта фестывалю-конкурсу – патрыятычнае і духоўнае выхаванне навучэнцаў праз далучэнне іх да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.

Конкурс праводзіцца з кастрычніка 2018 года па кастрычнік 2019 года па наступных намінацыях:

  • Захаванне традыцый: беларуская народная творчасць;
  • Захаванне традыцый: беларуская батлейка;
  • Сучаснасць і традыцыі: беларуская народная творчасць;
  • Сучаснасць і традыцыі: беларуская батлейка.

Да ўдзелу ў фестывалі-конкурсе запрашаюцца навучэнцы і педагагічныя работнікі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. 

Фестываль-конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з Умовамі правядзення рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, якія размешчаны на метадычнай старонцы сайта: http://method.nchtdm.by/


Даведкі па тэлефоне: +375 17 327 86 61.


Каардынатары праекта: Сідарэвіч Тамара Арсенцьеўна, Крыўко Таццяна  Міхайлаўна,
аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі.