Ошибка :

Показать отладочную информацию

Запрашаем вас далучыцца да Рэспубліканскай творчай акцыі “Чытаем Купалу разам”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Запрашаем вас далучыцца да Рэспубліканскай творчай акцыі “Чытаем Купалу разам”

Паважаныя сябры!

 Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі запрашае вас далучыцца да Рэспубліканскай творчай акцыі “Чытаем Купалу разам”.

 

   Наша акцыя прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння вялікага песняра Беларусі — Янкі Купалы.

   Знаёмства з беларускай культурай для многіх прадстаўнікоў іншых народаў пачынаецца менавіта з Купалавых твораў, бо ў сваёй творчасці ён увасобіў самабытную беларускую душу, яго паэзія асэнсоўвае быццё людзей беларускай зямлі, самой Беларусі як часткі вялікага свету.

   Янка Купала стаў сапраўдным песняром і майстрам беларускага слова. Ён пісаў пра прыгажосць беларускіх краявідаў, любоў да роднай старонкі і яе людзей, пра сваё дзяцінства.

   Асноўная мэта нашай акцыі – аб’яднаць беларускіх дзяцей і дарослых жывым і мілагучным Купалавым словам, якое засталося нам у спадчыну.

 

Паважаныя сябры!

   Мы прапануем вам на працягу двух тыдняў чытаць вершы Янкі Купалы, здымаць на відэа і размяшчаць сваё выкананне ў сацыяльных сетках.

   Абавязкова адзначайце наш інстаграм – акаўнт @nchtdm з хэштэгам #НЦХТДМКУПАЛА

   Самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі будуць узнагароджаны памятнымі падарункамі, а таксама лепшыя выкананні вершаў будуць размешчаны ў тэлеграм канале Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і на youtube-канале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.