Ошибка :

Показать отладочную информацию

"Жывая класіка": адбыўся фінал
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

"Жывая класіка": адбыўся фінал

Аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка 2023”

    22 жніўня 2023 года ў горадзе Мінску адбыўся фінал Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, у якім прынялі ўдзел 17 юных артыстаў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі нашай краіны. Конкурсныя выступленні праходзілі адначасова з запісам тэлевізійнай праграмы ў святле яркіх сафітаў здымачнага павільёна тэлеканала СТВ (“Сталічнае тэлебачанне”).

    Ацэньвала выступленні фіналістаў конкурсу рэспубліканскае журы ў склад якога ўвайшлі: Уладзімір Андрыевіч – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Беларусі; Алесь Бадак – пісьменнік, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура”; Надзея Коршунава – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; Юрый Цароў – тэле і радыёвядучы, акцер; Віктар Праўдзін – член саюза пісьменнікаў, аўтар кніг прозы, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь; Шарамецьева Ала – начальнік інфармацыйнага цэнтру Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

    Нягледзячы на тое, што ўсе фіналісты не раз дэманстравалі чытальнае майстэрства на сцэнах сваіх устаноў адукацыі, прайшлі праз строгі адбор раённых, абласных этапаў конкурсу і паўфінал, усе яны вельмі хваляваліся, бо дзякуючы ім радкі вядомых беларускіх пісьменнікаў прагучаць на ўсю нашу краіну. Разам з юнакамі хваляваліся іх педагогі і бацькі. У павільёне, дзе хлопцы і дзяўчаты рыхтаваліся да выступлення, панавала атмасфера добразычлівасці і кожнага канкурсанта сустракалі авацыямі і словамі падтрымкі і адабрэння.

    Членам журы выпала складаная задача, бо кожны з канкурсантаў быў яркі, непаўторны і пераканаўчы. Абвясціўшы вынікі, члены журы шчыра падзякавалі ўсім удзельнікам за іх любоў да роднага слова, шчырасць і артыстызм.

    Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў, якім будуць уручаны дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ў г. Гарадок ў рамках мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства. У гэты ж дзень Тэлеканал СТВ пакажа праграму, у якую ўвойдуць візітоўкі ўдзельнікаў конкурсу і іх конкурсныя выступленні.

    ВЫНІКІ Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка 2023”