Ошибка :

Показать отладочную информацию

Аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка 2022”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка 2022”

     23 жніўня 2022 года ў горадзе Мінску адбыўся фінал Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, у якім прынялі ўдзел 16 юных артыстаў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі нашай краіны. Конкурсныя выступленні праходзілі адначасова з запісам тэлевізійнай праграмы ў святле яркіх сафітаў здымачнага павільёна тэлеканала СТВ (“Сталічнае тэлебачанне”).

     Ацэньвала выступленні фіналістаў конкурсу рэспубліканскае журы ў склад якога ўвайшлі: Уладзімір Уладзіміравіч Андрыевіч – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Беларусі; Аляксандр Мікалаевіч Бадак – беларускі пісьменнік, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, член саюза пісьменнікаў Беларусі; Аксана Юр'еўна Кніжнікава – генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Ірына Пятроўна Пярэдня –  дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”; Надзея Іванаўна Коршунава – мастацкі кіраўнік установы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; Наталля Яўгенаўна Рачкоўская –  актрыса, рэжысёр, кіраўнік узорнага тэатра юнацкай творчасці Нацыянальнага цэнтра мастацка творчасці дзяцей і моладзі. Нягледзячы на ​тое, што ўсе фіналісты не раз дэманстравалі чытальнае майстэрства на сцэнах сваіх устаноў адукацыі, прайшлі праз строгі адбор раённых, абласных этапаў конкурсу і паўфінал, усе яны вельмі хваляваліся, бо дзякуючы ім радкі вядомых беларускіх пісьменнікаў прагучаць на ўсю нашу краіну. Разам з юнакамі хваляваліся іх педагогі і бацькі. У павільёне, дзе хлопцы і дзяўчаты рыхтаваліся да выступлення, панавала атмасфера добразычлівасці і кожнага канкурсанта сустракалі авацыямі і словамі падтрымкі і адабрэння.

     Членам журы выпала складаная задача, бо кожны з канкурсантаў быў яркі, непаўторны і пераканаўчы. Часам пераможцу ад прызёра аддзялялі 1 ці 2 балы. Члены журы абвясцілі вынікі і шчыра падзякавалі ўсім удзельнікам за іх любоў да роднага слова, шчырасць і артыстызм, і кожнаму ўручылі кнігі ад выдавецкага дома “Мастацкая літаратура”.

     Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў, якім будуць уручаны дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь I, II, III ступені, сертыфікаты на аздараўленне ў НДААЦ "Зубраня", а таксама памятныя падарункі, адбудзецца ў г. Добрушы ў рамках мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства. У гэты ж дзень Тэлеканал СТВ пакажа праграму, у якую ўвойдуць візітоўкі ўдзельнікаў конкурсу і іх конкурсныя выступленні.

    Пераможцы i прызёры Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка 2022”