Ошибка :

Показать отладочную информацию

“Здабыткі гісторыі: асобы і падзеі”: вынікі
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

“Здабыткі гісторыі: асобы і падзеі”: вынікі

   

    Рэспубліканскі літаратурны інтэрнэт-конкурс “Здабыткі гісторыі: асобы і падзеі” праводзіцца Нацыянальным центрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў рамках праекта “Scrіpt.Art.by”сярод навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і навучэнцаў агульнай сярэдняй адукацыі з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў, вывучэння рэгіянальных народных традыцый, гістарычнай і культурнай спадчыны нашай краіны.

    Конкурс прайшоў сімвалічна ў 2023 годзе, што аб’яўлены ў Беларусі Годам міру і стварэння і быў накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў сацыяльнага вопыту і сацыяльнай адказнасці, грамадзянскіх кампетэнцый, далучэння дзяцей і моладзі да літаратурнай творчасці.

    На рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 64 распрацоўкі ў намінацыі “Лепшы празаічны твор” і 59 распрацовак ў намінацыі “Лепшы вершаваны твор” ў 3-х узроставых  катэгорыях: 8-10 гадоў, 11-13 гадоў и 14-18 гадоў.

    Са 123 распрацовак, прадстаўленых на рэспубліканскі этап, 22 былі падрыхтаваны навучэнцамі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

    Удзельнікі конкурсу прадэманстравалі творчы падыход, цікавасць па дадзенай тэме, паказалі, што сучаснае пакаленне неабыякава ставіцца да гісторыі Радзімы.

    Рэспубліканскае журы, якое ўзначалыла намеснік галоўнага рэдактара газеты “Культура” Шчурок Жанна Генадзьеўна, вызначыла пераможцаў і прызераў конкурса.

    Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адзначаны _28_ распрацовак конкурсу “Здабыткі гісторыі: асобы і падзеі”, з іх 6 распрацовак навучэнцаў ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

    Пераможцы і прызеры Рэспубліканскага літаратурнага інтэрнэт-конкурса “Здабыткі гісторыі: асобы і падзеі” ў рамках праекта “Scrіpt.Art.by”

    Віншуем пераможцаў, жадаем новых ідэй, натхнення і творчых поспехаў на пісьменніцкай ніве.