Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Юныя майстры Беларусі

У мэтах удасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў і развіцця дзіцячай творчасці ў рамках культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці” 17 кастрычніка 2019 года праведзены Рэспубліканскі конкурс юных майстроў па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі.

Конкурс праводзіўся з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.У конкурсе прынялі ўдзел 30 навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў з розных гарадоў рэспублікі: Брэст, Мінск, Навагрудак, Астравец, Рэчыца, Жлобін, Светлагорск, Жодзіна, Салігорск, Магілёў, Кіраўск, Бабруйск, Лёзна, Гарадок, Паставы, Докшыцы.

Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях: “Традыцыйная кераміка” і “Мастацкая апрацоўка саломкі”.

Кожны ўдзельнік загадзя распрацоўваў канцэпцыю сваёй работы і рыхтаваў эскіз.

У выніку атрымаліся як традыцыйныя керамічныя свістулькі, анімалістычныя кампазіцыі, бразготкі, саламяныя лялькі, кветкі, “павукі”, побытавыя прадметы. 

Конкурс праходзіў у фармаце адкрытага творчага спаборніцтва.

Для прафесійнай ацэнкі было сфарміравана журы конкурсу, у склад якога ўваходзілі Церах Людміла Багданаўна – дацэнт па спецыяльнасці “Мастацтва”, член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз дызайнераў”, старшыня журы; Аўсяннікава Ала Аляксандраўна – вядучы спецыяліст дэканата архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, народны майстар Рэспублікі Беларусь, член праўлення Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, загадчык секцыі саломапляцення, сустаршыня журы; Несцераў Алег Юр’евіч – член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, кераміст, ганчар; Халявінская Аліна Антонаўна – кіраўнік народнай студыі “Чароўная саломінка” ДУА “Старасвержанская сярэдняя школа” Стаўбцоўскага раёна; Коршунава Надзея Іванаўна – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. члены журы.

Па рашэнні рэспубліканскага журы пераможцамі і прызёрамі конкурсу сталі:

Пераможцы і прызёры Рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі

На цырымоніі ўзнагароджвання ўдзельнікі атрымалі дыпломы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Пераможцы і прызёры конкурсу атрымалі дыпломы 1, 2, 3 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і спецыяльныя прызы ад выдавецтва “Беларусь”.

 

Фота