Ошибка :

Показать отладочную информацию

«Мне пару крыл дало юнацтва»: вынікі
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

«Мне пару крыл дало юнацтва»: вынікі

Вынікі Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «Мне пару крыл дало юнацтва», прысвечанага да 110-годдзя М.Танка ў рамках праекта «Script.Art.by» сярод навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і навучэнцаў агульнай сярэдняй адукацыі.

 Рэспубліканскі iнтэрнэт-конкурс літаратурных работ «Мне пару крыл дало юнацтва», прысвечанага да 110-годдзя М.Танка ў рамках праекта

«Script.Art.by» сярод навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і навучэнцаў агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца з мэтай далучэння вучняў да творчай спадчыны М.Танка, выяўлення таленавітых дзяцей у вобласці літаратурнай творчасці, стварэння ўмоў для эфектыўнага развіцця і самарэалізацыі вучняў у галіне літаратуры.

 Аўтарскія творы напісаны па матывах твораў М.Танка ў форме прысвячэнняў народнаму паэту, як водгук на чалавечыя якасці паэта, асаблівасці яго ўспрымання жыцця і творчасці. Паэт спыняў сваю ўвагу, здаецца, на ўсiм багаццi i шматстайнасцi з’яў i працэсаў навакольнай рэчаiснасцi, жыцця на зямлi. Школьныя ўрокі літаратуры, як вядома, не ставяць сваёй мэтай падрыхтоўку прафесійных паэтаў і пісьменнікаў. Іх задача складаецца ў тым, каб выхаваць чытача, навучыць школьнікаў разважаць над прачытаным. Таму і гэты конкурс – спроба сучаснага прачытання твораў М.Танка, спроба разгадаць яго думкі і пажаданні; вынік сумесных намаганняў вучняў і настаўнікаў, вынік працы не аднаго дня. Удзел у конкурсе працягнуў для вучняў “дарогу да Максіма Танка”.

 Пераможцамі Рэспубліканскага iнтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «Мне пару крыл дало юнацтва», прысвечанага да 110-годдзя М.Танка ў рамках праекта «Script.Art.by»сталі:

Пераможцы Рэспубліканскага iнтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «Мне пару крыл дало юнацтва»

 Віншуем пераможцаў, жадаем новых ідэй, натхнення і творчых поспехаў на пісьменніцкай ніве.