Ошибка :

Показать отладочную информацию

Вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”

    У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2023 год з мэтай стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці навучэнцаў, іх духоўнага ўзбагачэння праз папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, гістарычную пераемнасць пакаленняў праведзены Рэспубліканскі конкурс творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар” (далей – Конкурс).

   Конкурс садзейнічаў фармаванню ў навучэнцаў гістарычнай свядомасці і высокай культуры; развіццю творчага патэнцыялу, далучэннню навучэнцаў да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне і зберажэнне культурных традыцый роднага краю, вывучэнне жыццёвага і творчага шляху вядомых землякоў малой радзімы з мэтай папулярызацыі іх імёнаў сродкамі даследчай і мастацкай дзейнасці.

   На рэспубліканскі этап Конкурсу прадстаўлена 76 работ (аўтары – 104 навучэнцы), з іх 37 работ у намінацыі “Скарбніца традыцый маіх дзядоў” (пісьмовыя работы) і 39 работ у намінацыі “Жывая крыніца талентаў роднага краю” (відэаролікі). Навучэнцамі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі падрыхтаваны 14 творчых работ. Усяго ў Конкурсе прынялі ўдзел 1611 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

   Журы Конкурсу адзначыла высокі ўзровень, арыгінальнасць творчай задумы цікавасць і разнастайнасць матэрыялу.

   Пісьмовыя работы ў намінацыі “Скарбніца традыцый маіх дзядоў” прысвечаны гістарычным і культурным асаблівасцям роднага краю; народным традыцыям і звычаям; вуснай народнай творчасці (казкі, фальклорная проза, быліны, легенды і г.д.); выканальніцкаму мастацтву (песеннае, танцавальнае, музычна-інструментальнае, тэатральнае мастацтва); святочна-абрадавай культуры (святы, абрады, рытуалы, культы); тэхніцы і тэхналогіі вырабу (рамёствы, музычныя інструменты, народны касцюм, традыцыйная кухня).

   Работы змяшчалі выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі; прапановы аўтара работы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і адраджэння духоўнай культуры.

   Відэаролікі ў намінацыі “Жывая крыніца талентаў роднага краю” раскрываюць творчую дзейнасць, поспехі і дасягненні земляка – сучаснага дзеяча беларускай культуры, арыгінальнасць творчай задумы і яе ўвасабленне.

   Удзельнікі Конкурсу прадэманстравалі творчы падыход, інтарэс да народных традыцый, гістарычнай і культурнай спадчыны роднага краю і дасягненняў сваіх землякоў.

   Найбольш якасныя творчыя работы ў намінацыі “Скарбніца традыцый маіх дзядоў” прадстаўлены з Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей:

   “Абрад нашай мясцовасці “Пячы ката”(Кісялевіч Максім, навучэнец ДУА “Скірмантаўская сярэдняя школа”, кіраўнік: Ляўковіч Ларыса Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

   “Захаванне і змяненне традыцый будавання беларускай хаты ў культуры сучасных старобінцаў” (Бельчанка Дзяніс, навучэнец ДУА “Старобінская сярэдняя школа Салігорскага раёна”, кіраўнік: Буд-Гусаім Ірына Леанідаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

   “Мядовы Спас: адраджэнне традыцыі святкавання” (Драздоў Іван, Станько Ульяна, Танкавід Іван, Хоміч Анастасія, навучэнцы ДУА “Альгоўская базавая школа Віцебскага раёна”, кіраўнікі: Куруленка Марына Валер’еўна, настаўнік гісторыі і Танкавід Таццяна Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

   “Ой, там голуб воду піў” (Радчанка Дар’я, навучэнка ДУА “Гімназія г. Хойнікі”, кіраўнік: Сачэк Вольга Віктараўна, настаўнік англійскай мовы).

   У намінацыі “Жывая крыніца талентаў роднага краю” лепшыя работы прадстаўлены з Гомельскай і Магілёўскай абласцей:

   ”Вечное время во мне… Изяслав Котляров” (Мітраховіч Аліна, Пятрушка Захар, навучэнцы ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Ювента” г. Светлагорска”, кіраўнікі: Пятрушка Ірына Пятроўна, культарганізатар і Хілько Аляксандр Анатольевіч, педагог дадактовай адукацыі);

   “Дрэва жыцця Сяргея Долічава” (Цуранава Ангеліна, Радчанка Марыя, навучэнцы ДУА “Церахоўская сярэдняя школа № 1”, кіраўнік: Каптурэўская Таццяна Аляксандраўна, педагог-арганізатар);

   “Вячаслаў Якавенка, народны майстар з Крычава” (Кандраценка Ксенiя, Ешчанка Аляксандра, навучэнцы ДУА “Крычаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Крэчут”, кіраўнік: Пракудзiн Уладзiмiр Пятровiч, педагог дадатковай адукацыі).

   Высокая выніковасць удзелу ў Конкурсе адзначана па Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.

   Па выніках Конкурсу аўтары творчых работ ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, усяго – 42; дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, усяго – 34.

   Творчыя работы пераможцаў і прызёраў будуць уключаны ў зборнік Рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”.

    Пераможцы і прызёры конкурсу творчых работ“Радзімы спадчына – мой гонар”