Ошибка :

Показать отладочную информацию

“Грані творчасці”: урачыстае адкрыццё
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

“Грані творчасці”: урачыстае адкрыццё

    22 снежня 2022 глда ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбылося ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў  устаноў вышэйшай адукацыі “Грані творчасці”.

    Арганізатары: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”. 

    Мерапрыемства адбылося ў рамках Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі, якая ўключае рэспубліканскую выставу-конкурс сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў і экспанаванне творчых работ у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”; комплекс культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

    Тэмай-дэвізам Рэспубліканскай акцыі сталі радкі верша Максіма Танка “О родная зямля! Ты – кніга вечнага жыцця”.

    На рэспубліканскую выставу-конкурс сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў прадстаўлена больш за 270 творчых работ з 26 устаноў адукацыі.

    Тэматычныя экспазіцыі рэспубліканскай выставы-конкурсу складаюць творчыя работы ў адпаведнасці з намінацыямі:

    –  “Летэрынг. Дзiўная родная мова” сталі выкананыя ў тэхніцы “Летэрынг” (літаральна – “маляванне літарамі, словамі”) творчыя асэнсаванні цытаты верша “Родная мова”;

    –  “Графіка. Метафары ў колеры” прадстаўляюцца творчыя работы, якія з’яўляюцца візуалізацыямі метафарычных увасабленняў твора “Простае шчасце людское”.

    –  “Фотаканцэпт” – “Мне пару крыл дало юнацтва” аснову творчых работ складае фотавізуалізацыя верша “Мне пару крыл дало юнацтва”. 

    –  “Візуальны сэт. Я гэта люблю падарожжа...” прадстаўлены творчыя работы ў розных напрамках і тэхніках выяўленчага мастацтва, якія з’яўляюцца ілюстрацыямі верша “Я гэта люблю падарожжа”.