Ошибка :

Показать отладочную информацию

У Нацыянальным цэнтры прайшла пазнавальна-забаўляльная праграма «Разам мы-Беларусь»
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

У Нацыянальным цэнтры прайшла пазнавальна-забаўляльная праграма «Разам мы-Беларусь»

Разам мы-Беларусь

    18 верасня 2021 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшла пазнавальна-забаўляльная праграма «Разам мы-Беларусь», прысвечаная Дню народнага адзінства, удзел у якой прынялі 80 вучняў 1-5 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукаціі г. Мінска.

    Хлопцы і дзяўчынкі знаёміліся ў цудамі Беларусі, перакладалі рускія словы на беларускую мову і, наадварот, зладзілі канцэртнае выступленне разам з вакальна-інструментальным ансамблем «Песняры», здзейснілі інтэрактыўную экскурсію па сталіцы нашай краіны, наведалі баль у Мірскім замку і станчылі танец-шэсце «Паланэз», пагулялі ў беларускую народную гульню «Лапаточкі», а ў фінале ўсе разам вывучылі і станчылі беларускую польку.

    Стварэнню добрага настрою спрыялі выступы салістаў Народнага вакальна-інструментальнага ансамбля «Красные звёзды» з песняй «Сэрца Беларусі» і харэаграфічнага ансамбля «Смайлікі» з народным танцам «Беларускія ўзоры».

    Праз гульню, творчасць і фантазію мерапрыемства спрыяла развіццю і фарміраванню ў дзяцей пачуцця патрыятызму i грамадзянскасці.