Ошибка :

Показать отладочную информацию

Свята народнай творчасці
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Свята народнай творчасці

  У апошні дзень Масленіцы 1 сакавіка 2025 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўдзельнікі ансамбля народнага танца “Скавыш” ладзілі свята – абрад праводзін зімы і гукання вясны “Чырачка” (в.Тонеж, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць), якому ў 2016 годзе прысвоены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Назва абраду паходзіць ад вадаплаўных птушак чырачак, якіх так чакаюць людзі пасля доўгай зімы.

  Усе абрадавыя дзеянні выхаванцаў ансамбля суправаджаліся выкананнем веснавых песень, карагодаў і гульняў, упрыгожваннем елачкі самаробнымі папяровымі кветкамі – сімвалам дзявоцтва і вясны жыцця. Да свята запрашаліся дарослыя, бацькі навучэнцаў і сябры калектыву, якія з задавальненнем танцавалі, спявалі і гукалі вясну. Кожны ўдзельнік свята пачаставаўся птушачкай-чырачкай з “чарнічным” вочкам, а самыя маленькія госці з радасцю выраблялі традыцыйных гліняных птушак-свісцелак, якія звонка загучалі ў дзіцячых руках.

  Шчыра дзякуем усіх удзельнікаў ансамбля народнага танца “Скавыш”, таленавітых педагогаў Кацярыну Мікалаеўну Талоцкую і Наталлю Віктараўну Базарэвіч, а таксама бацькоў, якія разам са сваімі дзецьмі падарылі прыгожае  свята народнай творчасці, беларускай самабытнасці і сапраўднай вясны!