Ошибка :

Показать отладочную информацию

«Калядная зорка»: открытие республиканской выставки-конкурса
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

«Калядная зорка»: открытие республиканской выставки-конкурса

Калядная казка

    9 снежня 2021 года ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылася XXV Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. Гэты мастацкі праект рэалізуецца Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі з 1996 года і займае дастойнае месца ў шэрагу знакавых рэспубліканскіх конкурсаў.

    Рэспубліканскі праект “Калядная зорка” штогод аб’ядноўвае ініцыятыўных таленавітых навучэнцаў і прафесійных педагогаў з усіх рэгіёнаў краіны для рэалізацыі творчых задумак і прэзентацыі лепшых дасягненняў дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

    У XXV Рэспубліканскай выставе-конкурсе прынялі ўдзел больш за 10 000 навучэнцаў, і гэта яшчэ раз пацвярджае вялікую цікавасць да праекта.

    На адкрыцці было сказана шмат цёплых слоў у адрас удзельнікаў мерапрыемства дырэктарам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзеяй Васільеўнай Васільчанка. Яна пазначыла значнасць дадзенага мастацкага праекта, выказала падзяку ўсім удзельнікам выставы-конкурсу, пажадала творчых поспехаў і перамог. Сваімі выступамі заразілі ўсіх добрым навагоднім настроем навучэнцы калектываў Нацыянальнага цэнтра: харэаграфічнага ансамбля “Смайлики”, аб’яднання па інтарэсах “Планета KIDS”, узорнага ансамбля танца “Дитя мира” і эстраднай студыі “Avanti”.

     На выставе пануе дух творчасці, казкі і рукатворнага цуду, а дзіцячыя работы навяваюць добры настрой. Творы ўдзельнікаў выставы-конкурсу дэманструюць дасканалае валоданне традыцыйнымі і сучаснымі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, пошук новых мастацкіх ідэй і адметнага стылю.

     Шчыра дзякуем усім, хто столькі гадоў актыўна падтрымлівае рэспубліканскі мастацкі праект “Калядная зорка”, спрыяе яго развіццю і творчаму росту.

     Жадаем поспехаў творчым калектывам устаноў адукацыі, натхнення юным талентам, а педагогам – плённай працы! Выказваем надзею, што “Калядная зорка” яшчэ доўга будзе стымулам для творчасці, пошуку новых магчымасцей і прафесійных дасягненняў!