Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Шануй сваю мову як Купала

Дзве мовы у мяне – 
Жыцця майго асновы.
Мне iх не раз’яднаць,
Як рэчыва крывi.
Они слились во мне
У паток адзiнай мовы
–Адзiнай мовы
Братства и любви.
В.Тарас


У шосты школьны дзень 2 лютага ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў рамках літаратурна-мастацкага праекта «Літ.Aрт» прайшла літаратурна-забаўляльная праграма «Шануй сваю мову як Купала», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, удзел у якой прынялі больш за 200 вучняў 5-7 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукаціі г. Мінска.

Мерапрыемства было праведзена дзеля выхавання ў дзяцей пачуцця павагі да сваёй культуры, гісторыі, традыцый і, вядома ж, да роднай мовы. Праз гульню, творчасць і фантазію дзеці пазналі, як зараджаліся і развіваліся мовы, пазнаёміліся з моўнай і культурнай разнастайнасцю, звязалі традыцыі беларускага народа і сучаснае жыццё.  

Стварэнню добрага настрою спрыялі выступы салістаў Народнага вакальна-інструментальнага ансамбля «Красные звёзды» і узорнага харэаграфічнага ансамбля «Дитя мира», якія танцавалі народныя танцы ды спявалі песнi.


Давайце ўсе разам захаваем нашы мовы для нашчадкаў.

Менавiта на іх шумяць стагадовыя лясы, матулі спяваюць калыханкі, на іх кажам мы з вамі!