Ошибка :

Показать отладочную информацию

Рэспубліканскi конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка 2024”: вынiкi фiналу
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Рэспубліканскi конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка 2024”: вынiкi фiналу

    20 жніўня 2024 года ў горадзе Мінску адбыўся фінал Рэспубліканскага творчага конкурсу “Жывая класіка”, у якім прынялі ўдзел 15 юных чытальнікаў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі нашай краіны. Конкурсныя выступленні праходзілі адначасова з запісам тэлевізійнай праграмы ў святле яркіх сафітаў здымачнага павільёна тэлеканала СТВ (“Сталічнае тэлебачанне”).

    Ацэньвала выступленні фіналістаў конкурсу рэспубліканскае журы ў склад якога ўвайшлі: Уладзімір Андрыевіч – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Беларусі; Алесь Бадак – пісьменнік, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура”; Надзея Коршунава – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; Наталля Надольская – дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў тэлеканала “Сталічнае тэлебачанне”; Вольга Рацэвiч – галоўны рэдактар часопiса “Маладосць”; Наталля Рачкоўская – актрыса, рэжысер, кіраўнік Узорнага тэатра юнацкай творчасці “ТЮТ”.

    Нягледзячы на тое, што ўсе фіналісты ўжо не раз дэманстравалі сваё майстэрства, прайшлі праз строгі адбор раённых, абласных этапаў конкурсу і паўфінал, усе яны вельмі хваляваліся, бо дзякуючы ім радкі лепшых твораў нацыянальнай лiтаратуры прагучаць на ўсю Беларусь. Разам з юнымі выканаўцамi хваляваліся іх педагогі і бацькі. У павільёне, дзе хлопцы і дзяўчаты рыхтаваліся да выступлення, панавала атмасфера добразычлівасці і кожнага канкурсанта сустракалі авацыямі і словамі падтрымкі.

    Членам журы выпала складаная задача, бо кожны з канкурсантаў быў яркі, таленавiты і эмацыянальны. Абвясціўшы вынікі, члены журы падзякавалі ўсім удзельнікам за іх любоў да роднага слова, шчырасць выканання і артыстызм.

    Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў i гала-канцэрт Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка 2024” адбудуцца ў г. Iвацэвiчы ў рамках мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства. 1 верасня 2024 года Тэлеканал СТВ пакажа праграму, у якую ўвойдуць візітоўкі ўдзельнікаў конкурсу і іх конкурсныя выступленні.

    ВЫНІКІ Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка 2024”