Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Паўфінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

У рэжыме анлайн адбыўся паўфінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»


Сёлета ў творчых чытаннях прынялі ўдзел амаль 15 тысяч таленавітых дзяцей, якія чыталі свае любімыя творы на беларускай мове.  Творчыя нумары,  прадстаўленыя на конкурс, адрозніваюцца багаццем вобразаў, разнастайнасцю стыляў, вылучаюцца сваёй індывідуальнасцю і адкрытасцю. Кожны ўдзельнік унікальны, поўны дзіўнай жыццёвай энергіі, дабрыні, шчырасці і талента. У паўфінале, які прайшоў у гэтым годзе ў рэжыме анлайн, прыняло ўдзел 28 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапу конкурсу. У фінал выйшлі пераможцы ў чатырох узроставых катэгорыях з усёй Беларусі.Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Максіма Танка, Змітрака Бядулі, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова і сучасных аўтараў.Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі надалі тэме 75-годдзя Вялікай Перамогі, малой радзімы, таксама чыталі пра дзяцінства, мову, жыццё і шчасце.У фінал конкурсу, які адбудзецца ў канцы жніўня 2020 года ў  горадзе Мінску, выйшлі:

Узроставая катэгорыя 1-4 класы


Шаплыка Анастасія,

кіраўнік Статкевіч Тамара Яўгеньеўна

ДУА “Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна”

Буткевіч Артур,
кіраўнік  Шастакова Аляксандра Леанідаўна
ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ранак”

Петрусёў Арсеній,
кіраўнік Пунінская Алена Іванаўна

ДУА “Кадзінская сярэдняя школа” Магілёўскага раёна
Пунько Ефрасіння,
кіраўнік Маліноўская Таццяна Аляксандраўна
ДУДА ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“

Узроставая катэгорыя 5-6 класы
Навумчык  Анастасія,
кіраўнік Місачэнка Вераніка Яўгенаўна

ДУА  “Сярэдняя школа №1 г.Докшыцы”


Пастухоў Мікіта,
кіраўнік Кашко Вольга Віктараўна

ДУА “Гімназія № 31 г.Мінска”


Рэба Мацвей,
кіраўнік Вайтусёнак Лілія Аляксандраўна

ДУА “Сярэдняя школа №14 г.Ліды”


Кавалёва Паліна,кіраўнік Кузьміна Наталля Валер’еўна ДУА “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”

Узроставая катэгорыя 7-8 класы

Губанаў Максім,
кіраўнік Шабуня Алена Раманана
ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы”

Ільюшэнка Дзмітрый,
кіраўнік Вакар Таццяна Уладзіміраўна

ДУА ”Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, застаўшыхся без апекі бацькоў“

Пазняк Валерыя,
кіраўнік Койпыш Наталля Уладзіміраўна ДУА “Гімназія № 2 г. Бабруйска”

Узроставая катэгорыя 9-10 класы


Емяльянаў Данііл,
кіраўнік Ральцэвіч Святлана Мікалаеўна

ДУА “Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна”


Васiльеу Максiм,

кіраўнік Сартакова Л.Я. 
ДУА «Палац дзiцячай творчасцi г. Баранавiчы»

Ананіч Дар’я,

кіраўнік Стэльмакова Ірына Васільеўна

ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска”


Іванюценка Аляксандра,

кіраўнік Карабкова Надзея Адольфаўна

ДУА «Вялікаборскі дзіцячы садок - сярэдняя школа» Хойнікскага раёна

Яндекс.Метрика