Ошибка :

Показать отладочную информацию

Падведзены вынікі рэспубліканскай выставы-конкурсу культурна-асветніцкай акцыі “Грані творчасці – 2020”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Падведзены вынікі рэспубліканскай выставы-конкурсу культурна-асветніцкай акцыі “Грані творчасці – 2020”

ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ

рэспубліканскай выставы-конкурсу візуальнай творчасці студэнтаў,

якая праводзіцца ў рамках рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі

“ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ – 2020”

 

Для ўдзелу ў Рэспубліканскай выставе-конкурсе “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ” асобнымі аўтарамі і творчымі аб’яднаннямі студэнтаў з 26 устаноў адукацыі прадстаўлена больш за 250 творчых работ.

Трылогія малой радзімы натхніла ўдзельнікаў на генерацыю цікавай і актуальнай тэмы – тэмы роднай мовы.

Прэзентацыя лепшых творчых работ рэспубліканскай выставы-конкурсу адбываецца з 18 снежня па 6 студзеня ў г. Мінску ў Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”.

Рэспубліканская экспертная група, якую ўзначальвала Сіманоўская Таццяна Анатольеўна, начальнік упраўлення па справах моладзі галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, і ў склад якой уваходзілі: Гроусс Вольга Вітальеўна, кіраўнік народнай студыі выяўленчага мастацтва Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Лаўрыновіч Алёна Сяргееўна, загадчык аддзела сацыякультурных праектаў навучэнскай і студэнцкай моладзі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Татарэвіч Марына Аляксандраўна, дырэктар Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” і навуковыя супрацоўнікі Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”, Доўгун Арцём Віктаравіч, Калашнікаў Ігар Алегавіч, Мітрафаненкава Ганна Уладзіміраўна, Чарнышова Вольга Аляксандраўна, падвялі вынікі рэспубліканскай выставы-конкурсу ў адпаведнасці з намінацыямі: “Летэрынг”, “Рэхарыфма”, “Фота-альтэрнат”, “Візуальны сэт”.

 

Вынікі рэспубліканскай выставы-конкурсу можна пагдядзець тут.

 

Да канца 2021 года экспазіцыя, якую складуць творчыя работы пераможцаў і прызёраў, пабывае ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны, каб дыялог гісторыі і творчасці працягнуўся ў розных універсітэтах Беларусі ў форме інтэрактыўных прэзентацый і культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў з удзелам студэнцкай і навучэнскай моладзі.

Яндекс.Метрика