Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Лепшыя з лепшых у "Жывой класiцы". Вiншуем пераможцаў!

ФІНАЛ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ ЮНЫХ ЧЫТАЛЬНІКАЎ «ЖЫВАЯ КЛАСІКА».

У сакавіку-маі 2020 года ва ўсіх абласцях рэспублікі былі праведзены раённыя і абласныя адборачныя этапы конкурсу, у якіх прынялі ўдзел каля  пятнаццаці тысяч дзяцей.

У паўфінале конкурсу, які ў гэтым годзе адбыўся ў рэжыме анлайн, прынялі ўдзел 28 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу.

26 жніўня 2020 года ў Мінску  адбыўся фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». У фінале конкурсу спаборнічалі лепшыя юныя чытальнікі з усіх рэгіёнаў нашай краіны – пераможцы паўфіналу конкурсу.

Творчыя нумары, прадстаўленыя ў фінале, адрозніваюцца багаццем вобразаў, разнастайнасцю стыляў, вылучаюцца сваёй індывідуальнасцю і адкрытасцю. Кожны ўдзельнік унікальны, поўны дзіўнай жыццёвай энергіі, дабрыні, шчырасці і талента. Са сцэны гучалі творы Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Максіма Танка, Змітрака Бядулі, Васіля Быкава, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова і сучасных аўтараў. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі надалі творчасці Уладзіміра Караткевіча, 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Выступленне юных чытальнікаў ацэньвала рэспубліканскае журы, ў склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь,  саюза пісьменнікаў Беларусі тэлекампаніі СТВ, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва.

Тэлеверсію фіналу можна ўбачыць 6 верасня ў Дзень беларускага пісьменства на тэлеканале СТВ.

Фіналісты Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» ўзнагароджаны Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь І, ІІ і ІІІ ступеняў, сертыфікатамі на адну змену ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак», а таксама памятнымі падарункамі.

Пераможцамі і  прызёрамі конкурсу сталі:

 

Узроставая катэгорыя 1-4 класы

І месца

Буткевіч Артур,
кіраўнік  Шастакова Аляксандра Леанідаўна
ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ранак”

ІІ месца
Пунько Ефрасіння,

кіраўнік Маліноўская Таццяна Аляксандраўна
ДУДА ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“

ІІІ месца

Петрусёў Арсеній,
кіраўнік Пунінская Алена Іванаўна

ДУА “Кадзінская сярэдняя школа” Магілёўскага раёна;
ІІІ месца

Шаплыка Анастасія,

кіраўнік Статкевіч Тамара Яўгеньеўна

ДУА “Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна”

Узроставая катэгорыя 5-6 класы

І месца
Навумчык
  Анастасія,
кіраўнік Місачэнка Вераніка Яўгенаўна

ДУА  “Сярэдняя школа №1 г.Докшыцы”

ІІ месца

Пастухоў Мікіта,
кіраўнік Кашко Вольга Віктараўна

ДУА “Гімназія № 31 г.Мінска”

ІІ месца

Рэба Мацвей,
кіраўнік Вайтусёнак Лілія Аляксандраўна

ДУА “Сярэдняя школа №14 г.Ліды”

ІІІ месца
Кавалёва Паліна,

кіраўнік Кузьміна Наталля Валер’еўна 

ДУА “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”

 

Узроставая катэгорыя 7-8 класы
І месца

Ільюшэнка Дзмітрый,
кіраўнік Вакар Таццяна Уладзіміраўна

ДУА” Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, застаўшыхся без апекі бацькоў“

ІІ месца

Пазняк Валерыя,
кіраўнік Койпыш Наталля Уладзіміраўна ДУА “Гімназія № 2 г. Бабруйска”

ІІІ месца
Губанаў Максім,

кіраўнік Шабуня Алена Раманана
ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы”

Узроставая катэгорыя 9-10 класы

І месца 

Ананіч Дар’я,

кіраўнік Стэльмакова Ірына Васільеўна

ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска”

І месца

Васiльеу Максiм,

кіраўнік Сартакова Л.Я. 
ДУА «Палац дзiцячай творчасцi г. Баранавiчы»

ІІ месца

Іванюценка Аляксандра,

кіраўнік Карабкова Надзея Адольфаўна

ДУА «Вялікаборскі дзіцячы садок - сярэдняя школа» Хойнікскага раёна

ІІІ месца
Емяльянаў Данііл,

кіраўнік Ральцэвіч Святлана Мікалаеўна

ДУА “Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна”

 

Яндекс.Метрика