Ошибка :

Показать отладочную информацию

Святочны канцэрт, прысвечаны 35-годдзю творчай дзейнасці А.Л. Карповіча
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Святочны канцэрт, прысвечаны 35-годдзю творчай дзейнасці А.Л. Карповіча

      21 кастрычніка 2022 года ў канцэртнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны 35-годдзю творчай дзейнасці А.Л. Карповіча, кіраўніка Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца “Белая Русь”.

      Калектыў вядзе вялікую канцэртную дзейнасць, з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх мерапрыемстваў, культурных мерапрыемстваў горада Мінска і Рэспублікі Беларусь, пераможцам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў.

      Вялікае выканаўчае майстэрства танцораў, цікавае балетмайстарскае рашэнне нумароў надалі мерапрыемству святочнасць і непаўторнаць.

      У святочным канцэрце прынялі ўдзел выхаванцы і выпускнікі “Белай Русі”, сябры калектыву – Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнага танца “Чабарок”, узорны ансамбль танца “Натхненне”, навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і іншыя.