Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

ХХ Міжнародны Фестываль Юначага Мастацтва

З 5 па 9 жніўня 2019 ў г. Токіо (Японія) прайшоў ХХ Міжнародны Фестываль Юначага Мастацтва, які што год праводзіць арганізацыя Міжнароднай фундацыі мастацтва і культуры.

У Фестывалі бралі ўдзел юнакі з 20 краін свету, пераможцы нацыянальных этапаў.

Яны былі запрошаныя арганізатарамі ў Японію дзеля святочнага ўзнагароджання. Рэспубліку Беларусь прадстаўляў Мікалай Храмцоў, выхаванец творчай майстэрні “Вясёлка” Узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Крынічка” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў суправаджэнні педагога Кашкурэвіч В.М.. 

7 жніўня адбылося святочнае адкрыццё выставы прац юных мастакоў, якія былі экспанаваны ў цэнтры сучаснага мастацтва г. Токіо.

А таксама прайшло ўрачыстае ўзнагароджванне ўдзельнікаў, дзе прысутнічалі прадстаўнікі нацыянальных амбасадаў і СМІ.

Акрамя іншага для ўдзельнікаў і іх суправаджаючых была арганізавана насычаная культурная праграма па славутых мясцінах Токіо, Камакура і Хаканэ.

Шчыра віншуем

Фота