Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "ЖЫВАЯ КЛАСІКА»

У сакавіку-маі 2019 года ва ўсіх абласцях рэспублікі былі праведзены раённыя і абласныя адборачныя этапы конкурсу, у якіх прынялі ўдзел каля 15 тысяч дзяцей.

У поўфінал конкурсу, які адбыўся ў горадзе Мінску у чэрвені, увайшлі 30 пераможцаў абласного і Мінскага гарадскога этапаў.

Сярод іх былі вызначаны 15 фіналістаў у чатырох узроставых катэгорыях.

1 верасня 2019 года у Слонімскім драматычным тэатры, у рамках Дня беларускага пісьменства, адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", у якім прынялі ўдзел 15 фіналістаў. 

Юныя удзельнікі конкурсу ішлі да фінала цэлы год, чытаючы кнігі, шукалі блізкія ім па духу творы, шчыра пражывалі кожны радок.

На гала-канцэрце ўсе госці змаглі ўбачыць сапраўднае майстэрства чытання, неверагодную любоў да беларускага слова і высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства.

Гала-канцэрт стаў сапраўдным святам беларускага слова, яркіх эмоцый і натхнення.

Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі ўдзялілі тэме малой радзімы.

Са сцэны гучалі творы Кандрата Крапівы, Рыгора Барадуліна, Пімена Панчанкі, Якуба Коласа, Міхася Лынькова, Янкі Маўра і іншых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. 

Падтрымаць і павіншаваць юных чытальнікаў прыйшлі ганаровыя госці: Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь – Карлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч, Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь – Кадлубай Аляксандр Уладзіміравіч, знакамітыя пісьменнікі, дзеячы культуры і мастацтва.

Кадлубай Аляксандр Уладзіміравіч павіншаваў пераможцаў і прызёраў конкурсу і ўзнагародзіў дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і падарачнымі сэртыфікатамі на адну змену ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак».

Пераможцы і прызёры Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”:

Узроставая катэгорыя I-IV класы:

1 месца – Пінчук Паліна навучэнка ДУА «Гімназія г. Петрыкава» (Педагог: Марцынкевіч Вольга Мікалаеўна);

2 месца – Свібовіч Кіра навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Брэста» (Педагогі: Ітарава Святлана Федараўна Альховік Людміла Валер’еўна);

3 месца – Булгакава Марыя навучэнка  ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі» (Педагог: Маліноўская Таццяна Аляксандраўна);

3 месца – Ткачонак Станіслаў навучэнец ДУА «Магілёўская гарадская гімназія №1» (Педагог: Лузінава Наталля Яўгенаўна).

Узроставая катэгорыя V-VI класы:

1 месца – Наско Марыя навучэнка ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Докшыцы» (Педагог: Кулак Генадзь Віктаравіч);

2 месца – Тавоніус Аляксандра навучэнка установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і молодзі» Міністэрста адукацыі Рэспублики Беларусь (Педагог: Рачкоўская Наталля Яўгенаўна);

3 месца – Чопка Маргарыта навучэнка УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці» (Педагог: Брыч Віялета Крыштофаўна).

Узроставая катэгорыя VII-VIII класы:

1 месца – Будзько Віялета навучэнка ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Докшыцы» (Педагог: Шкелка Іван Аляксандравіч);

2 месца – Маісеенка Глеб навучэнец ДУА «Азярцоўская сярэдняя школа» (Педагог: Грынцэвіч Іна Віктараўна);

3 месца – Дзеркачоў Вячаслаў навучэнец ДУА «Гімназія № 10 г. Гомеля» (Педагог: Дзеркачова Вікторыя Сяргееўна);

3 месца – Саковіч Ілья навучэнец ДУА «Сярэдняя школа №126 г.Мінска» (Педагог: Краўчанка Ала Раманаўна). 

Узроставая катэгорыя IX-X класы:

1 месца – Шпілеўскі Мікіта навучэнец ДУА «Гімназія №71 г.Гомеля» (Педагог: Зелянкоўская Ірына Сяргееўна);

2 месца – Полагава Аляксандра навучэнка ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа» (Педагог: Камера Ларыса Мікалаеўна);

3 месца – Гарэлікава Яна навучэнка ДУА «Свенская сярэдняя школа» (Педагог: Гарэлікава Ніна Васільеўна);

3 месца – Аль-Каттан Луіза навучэнка ДУА «Сярэдняя школа №94 г. Мінска» (Педагог: Калініна Эліна Анатольеўна).