Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Фестываль праектаў навучэнцаў рэспубліканскага конкурсу “Нашчадкі традыцый”

16 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўнікальная падзея – фестываль праектаў навучэнцаў рэспубліканскага конкурсу “Нашчадкі традыцый”.

Фестываль праектаў праходзіў у рамках II Рэспубліканскага педагагічнага форуму “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”. 

Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” аб’яднаў таленавітых зацікаўленых дзяцей, настаўнікаў, педагогаў дадатковай адукацыі, бацькоў у агульнай справе – вывучэння, аднаўлення і асэнсавання традыцый беларускай народнай спадчыны, культурных здабыткаў малой радзімы! 

На заключны рэспубліканскі этап конкурсу было прадстаўлена 82  індывідуальных і калектыўных праекта, аўтарамі якіх выступілі, каля 300 навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Удзельнікі конкурсу распрацоўвалі праекты ў галіне дэкаратыўна-прыкладной творчасці, музычнага фальклору, беларускай батлейкі, якія накіраваны на даследаванне і мастацкую рэканструкцыю элементаў традыцыйнай культурнай спадчыны, творчае пераасэнсаванне традыцый беларускай народнай культуры ў сучасных умовах.

Значную ролю ў падтрымцы, зберажэнні і трансляцыі народных традыцый маюць бацькі, педагогі дадатковай адукацыі, настаўнікі, якія ажыццяўлялі падтрымку праектнай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.У склад экспертнай камісіі конкурсу ўваходзілі спецыялісты Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (Ісачкіна Л. А., намеснік дырэктара; Бондарава С. А. , загадчык аддзела навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі; Левіна А. М., загадчык метадычнага кабінета; Крыўко Т. М., метадыст аддзела навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі, магістр мастацтваў, куратар рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці; Сідарэвіч Т. А., метадыст аддзела навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі, куратар рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і запрошаныя эксперты ў галіне беларускай народнай творчасці (Церах Л. Б., педагог-кераміст, дацэнт па спецыяльнасці “Мастацтва”, член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз дызайнераў”; Высоцкая Х. І., выкладчык кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў; Папкоўская А. Л., майстар саломапляцення, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, выкладчык кафедры методык дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. Максіма Танка; Пладунова Т. А, этнафоназнаўца, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў; Выгонная Г. А, член Беларускага саюза мастакоў, мастак-рэстаўратар, кіраўнік “Школы Батлейкі” міжнароднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў “Нябёсы”, рэжысёр народнага тэатра “Мірская батлейка”).

Ацэнка матэрыялаў ажыццяўлялася ў адпаведнасці з крытэрыямі конкурсу, улічваліся актуальнасць і значнасць работы, лагічнасць, паўната раскрыцця тэмы, самастойнасць даследавання; наяўнасць абгрунтаваных высноў; адпаведнасць рэгіянальным мастацкім традыцыям, творчае пераасэнсаванне народнай спадчыны, мастацкая выразнасць і якасць выканання.

Для творчай прэзентацыі ў рамках фестывалю праектаў экспернай камісіяй было абрана 16 праектаў навучэнцаў па намінацыях:

  • “Захаванне традыцый: беларуская батлейка”;
  • “Сучаснасць і традыцыі: беларуская батлейка”;
  • “Захаванне традыцый: беларуская народная творчасць”;
  • “Сучаснасць і традыцыі: беларуская народная творчасць”.

У рамках фестывалю праектаў былі прадстаўлены праекты з усіх рэгіёнаў Беларусі і г. Мінска:

Сучаснае гучанне старажытнай батлейкі

Горбач Крысціна, Ніхаеў Арсеній, Штанюк Ягор, навучэнцы ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна”; Стомаль Ірына Васільеўна, настаўнік.

Па слядах беларускай батлейкі

калектыў навучэнцаў студыі “Натхненне” ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава”; Меранкова Іна Барысаўна, настаўнік.

Спадчына малой радзімы

Шыдлоўская Ангеліна, Шыдлоўскі Ягор, Вайцяхоўскі Ілья, навучэнцы ўзорнай дзіцячай студыі “Чароўны куфэрак” ДУА “Ашмянскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”; Вайцяхоўская Наталля Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі.

Віцебскі жлоб

Касалапаў Георгій, Мяцеліца Аляксандра, навучэнцы ўзорнага дзіцяча-юнацкага тэатра “Мара”, узорны вакальна-харавы калектыў “Дзвіна” ДУДА “Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі”; Маліноўская Таццяна Аляксандраўна, метадыст.

Я – з роду ганчароў

Вячорка Крысціна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа імя Я. Купалы № 19 г. Мінска”; настаўнік Цярэнцьева Аксана Віктараўна.

Казка пра чароўны збанок

калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Кераміка” ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Крынічка” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі; Раманюк Вольга Уладзіміраўна, Жаўтаровіч Дар’я Іванаўна, педагогі дадатковай адукацыі.

Повязь пакаленняў праз ткацтва

Норавіч Рыта, навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Майстэрня рукадзелля” ДУА “Параф’янаўская сярэдняя школа Докшыцкага раёна”; Сазановіч Вольга Антонаўна, настаўнік.

Ручнік – вечны спадарожнік беларускага лёсу

Дзям’янка Яна, навучэнка студыі “Вышыванкі” ДУА “Гімназія № 1 г. Стоўбцы”; Малахава Раіса Мікалаеўна, кіраўнік студыі.

Што могуць узяць пад увагу модніцы ХХІ стагоддзя з куфраў прабабуль?

Коўрык Ксенія, Мельнічонак Лізавета, Колесаў Мікіта, Заяц Валерыя, навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса г. Клічава”, Сырамалот Анжаліка Віктараўна, Скрыпко Алеся Віктараўна, настаўнікі.

Фальклор маёй малой радзімы

Бычкоўская Яна, Уцякалка Марына, навучэнкі аб’яднання па інтарэсах “Музейная справа” ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Бакштаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Іўеўскага раёна, Валканоўская Люцыяна Эдуардаўна, педагог дадатковай адукацыі; Чэкавая Святлана Аляксандраўна, педагог-арганізатар.

 Данесці цудоўны скарб

Зыблева Маргарыта, навучэнка народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чараўніцы” ДУА “Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці Буда-Кашалёўскага раёна”; Чуяшова Алеся Фёдараўна, педагог дадатковай адукацыі.

Крочыць у свет з родным

калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Спадчына” ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Пінска”, Чарняковіч Алена Міхайлаўна, Шайноў Сяргей Леанідавіч, Коўжун Тамара Сяргееўна, Гарбачэўская Вольга Уладзіміраўна, настаўнікі.

Дэкаратыўны беларускі народны каляндар

Прыходзька Вікторыя, Харашун Валерыя, навучэнкі аб’яднанняў па інтарэсах “Народная лялька”, “Свет сумак” ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”; Прыходзька Ірына Валянцінаўна, Пархоменка Аксана Анатольеўна, педагогі дадатковай адукацыі.

Абрадавыя традыцыі вёскі Камень-Шляхецкі

калектыў навучэнцаў фальклорнага гурта “Медуніца” ДУА “Акцябрскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Кобрынскага раёна; Сахарчук Іна Васільеўна, педагог дадатковай адукацыі.

Каб вярталіся птушкі дамоў…

Бародзіч Вікторыя, Купрыч Дар’я, Якжык Вераніка, Гардзяйчук Ганна, навучэнкі ўзорнай студыі саломапляцення і выцінанкі “Добры настрой” ДУА“Сярэдняя школа № 3 г. Мінска”; Пазднякова Валянціна Васільеўна, настаўнік.

Птушкі ў тэхніцы “выцінанка” ў абрадзе “Гуканне вясны”

Каштальян Дар’я, Асцекалава Дар’я, навучэнкі ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Тон”, фальклорны ансамбль “Карагод” ДУДА “Абласны цэнтр творчасці” г. Магілёва; Дудкова Людміла Анатольеўна, Меляшчова Алена Уладзіміраўна, педагогі дадатковай адукацыі.

 

Для кожнага ўдзельніка святочнага мерапрыемства, якое адбылося ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, удзел у рэспубліканскім конкурсе “Нашчадкі традыцый” і фестывалі праектаў – гэта магчымасць прадставіць вынікі сваёй праектна-даследчай дзейнасці, пэўны штуршок для развіцця творчых здольнасцей, даследчых кампетэнцый, фарміравання творчага мыслення, развіцця мастацкага густу, але ж, у першую чаргу, гэта пашырэнне кола прыхільнікаў і аматараў беларускай народнай творчасці ў памкненні ведаць гісторыю сваёй краіны і традыцыі свайго роду!

Аналітычная інфармацыя па выніках правядзення конкурсу

Спіс пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў
“Нашчадкі традыцый”

Фота

Крыўко Т.М., метадыст аддзела навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі