Ошибка :

Показать отладочную информацию

“Пад небам сінім”: узнагароджванне пераможцаў і прызёраў
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

“Пад небам сінім”: узнагароджванне пераможцаў і прызёраў

15 кастрычніка адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

На заключны рэспубліканскі этап было прадстаўлена 415 дзіцячых работы ў намінацыях “Ілюстрацыя”, “Кніжная вокладка”, “Буктрэйлер”, “Анімацыйный фільм”, “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”. Прыняло ўдзел звыш 550 навучэнцаў з 206 устаноў адукацыі.

Па выніках працы рэспубліканскае журы адзначала 52 пераможца і прызёра.

У свяце прынялі ўдзел больш за 100 навучэнцаў і педагогаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны. У рамках свята дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны 52 аўтара лепшых работ рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, больш за 500 удзельнікаў выставы ўзнагароджаны дыпломамі Нацыянальнага цэнтра дзяцей і моладзі.

Да пачатку цырымоніі удзельнікі наведалі выставу лепшых работ рэспубліканскага конкурсу “Пад небам сінім” і прынялі ўдзел у экскурсіі-квэсце “Беларускія песняры”.

На цырымонія ўзнагароджвання з прывітальнымі словамі выступілі намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Ганна Леонаўна Аверына, загадчык аддзела культурна-адукацыйнай працы дзяржаўнай ўстановы літаратурны музей Янкі Купалы Дзіяна Леанідаўна Кавалевіч.

Усіх уразіў Аляксей Дубоўскі, навучэнец ўзорнага тэатра юнацкай творчасці пад кіраўніцтвам Рачкоўскай Н.Я., які зачытаў усім знаёмы ўрывак з паэмы “Новая зямля” Я.Коласа – “Мой родны кут” у суправаджэнні народнага цымбальнага ансамбля “Ведрыца” (кіраўнік Грэчык Н.А.). Госці ўбачылі танец “Ляскаўкі” ўзорнага ансамбля танца “Дзіця міру” (кіраўнік Быстрова Т.М.), “Жураўлі” ўзорнага ансамбля танца “НАТХНЕННЕ” (кіраўнік Крапіўніцкая Г.Г.), “Падсеван” Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца “Белая Русь” (кіраўнік Карповіч А.Л.). Прынялі ўдзел у інтарактыўнай гульне “Колас і Купала – беларускія песняры”.

Свята атрымалася вельмі цікавым і насычаным, і паказала, што нашыя дзеці ведаюць творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, любяць паэзію, чытаюць вершы.