Ошибка :

Показать отладочную информацию

Адкрылася XXVIII Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Адкрылася XXVIII Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”

Калядная казка

   18 снежня 2024 года ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылася XXVIII Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. Гэты мастацкі праект рэалізуецца Нацыянальным цэнтрам з 1996 года і займае годнае месца ў шэрагу знакавых рэспубліканскіх конкурсаў.

   Рэспубліканскі праект “Калядная зорка” штогод аб’ядноўвае ініцыятыўных таленавітых навучэнцаў і прафесійных педагогаў з усіх рэгіёнаў краіны для рэалізацыі творчых задумак і прэзентацыі лепшых дасягненняў дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

   Сёлета ў выставе-конкурсе прынялі ўдзел больш за 9 500 навучэнцаў з 457 устаноў адукацыі. Гэта яшчэ раз пацвярджае вялікую цікавасць да праекта.

   На адкрыцці выставы гасцей сустрэлі песняй “Надыходзіць новы год” у выкананні ўзорнага хора “Радасць” пад кіраўніцтвам Церашчук Т.В.

   Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас удзельнікаў мерапрыемства дырэктарам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Васільчанка Надзеяй Васільеўнай. Яна падкрэсліла значнасць дадзенага мастацкага праекта, выказала падзяку ўсім удзельнікам выставы-конкурсу, пажадала творчых поспехаў і перамог, выказала надзею на тое, што ўдзел у выставе стане адным з яркіх дзіцячых уражанняў. Дырэктар таксама звярнула ўвагу на  асаблівасць выставы: яна праходзіць у рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, асноўным мерапрыемствам якой стане навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей Рэспублікі Беларусь. Самыя цікавыя і яркія дзіцячыя работы выставы-конкурсу будуць прадстаўлены на свяце ў Палацы Рэспублікі.

   Самым цёплым момантам на адкрыцці выставы было віншаванне з надыходзячымі навагоднімі святамі дзяцей дзіцячага дома сямейнага тыпу – сям’і Чарнюк. Навучэнцы Нацыянальнага цэнтра ўручылі дзецям навагоднія падарункі. Нашы навучэнцы лічаць, што абавязак кожнага – дапамагчы дзецям, якія маюць патрэбу ва ўвазе, зрабіць любімае навагодняе свята больш казачным.

   Атмасферу свята стварылі і выступленні вакальнай групы ансамбля народнага танца “Скавыш” (кіраўнік Базарэвіч Н.В.), узорнага тэатра “Сіняя птушка” (кіраўнік Анікіна Т.А.). Творчая майстэрня вакалу “Триумф-Арт” (кіраўнік Куцко М.І.) сваім выступленнем заразіла ўсіх добрым навагоднім настроем.

   На выставе пануе дух творчасці, казкі і рукатворнага цуду. Творы ўдзельнікаў выставы-конкурсу дэманструюць дасканалае валоданне традыцыйнымі і сучаснымі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, пошук новых мастацкіх ідэй і адметнага стылю.

   У гэтым годзе ў рамках выставы-конкурсу “Калядная зорка” рэалізуецца праект “Ёлкі маёй краіны”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя культурнай спадчыны, народных мастацкіх рамёстваў, сучасных дасягненняў Рэспублікі Беларусь у галіне навукі, архітэктуры, прамысловасці, сельскай гаспадаркі.

   Кожная вобласць і г. Мінск падрыхтавалі ёлачныя цацкі, якія знаёмяць з народнымі мастацкімі рамёствамі, змяшчаюць гістарычныя і культурныя сюжэты, адлюстроўваюць дасягненні свайго рэгіёна.

   Шчыра дзякуем ўсім, хто столькі гадоў актыўна падтрымлівае рэспубліканскі мастацкі праект “Калядная зорка”, спрыяе яго развіццю і творчаму росту.

   Жадаем поспехаў творчым калектывам устаноў адукацыі, натхнення юным талентам, а педагогам – плённай працы! Выказваем надзею, што “Калядная зорка” яшчэ доўга будзе стымулам для творчасці, пошуку новых магчымасцей і прафесійных дасягненняў!