Ошибка :

Показать отладочную информацию

Адкрылася Рэспубліканская выстава дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Адкрылася Рэспубліканская выстава дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”

   Сёння ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці адкрылася Рэспубліканская выстава дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

   Беларускія пісьменнікі вядомы, бадай, кожнаму. Таму гэты юбілей шырока адзначаецца ў нашай краіне. Іх літаратурная спадчына – наша вялікае нацыянальнае багацце.

   Два класікі беларускай літаратуры, нарадзіліся ў маляўнічых кутках нашай радзімы, абодва пісалі вершы і паэмы, якія абавязкова вывучаюць у школе.

   Такія творы, як верш “Хлопчык і лётчык” Я.Купалы, папулярны сярод дзяцей на працягу цэлай эпохі. У ім праўдзіва, жыва перададзены памкненні маленькага хлопчыка, які марыў стаць лётчыкам.

   Паэма “Новая зямля” Я.Коласа натхніла кампазітара Ігара Лучанка напісаць музыку. Атрымалася выдатная песня – “Мой родны кут”, якая стала вядомай дзякуючы легендарнаму музычнаму калектыву “Песняры” і на працягу дзесяцігоддзяў застаецца любімай для многіх пакаленняў беларусаў.

   На нашай выставе прадстаўлены дзіцячыя работы па творах Купалы і Коласа. Гэта ілюстрацыі к творам, кніжныя вокладкі, буктрэйлеры, анімацыйныя фільмы, дэкаратыўна-прыкладныя работы. Тэматыка работ разнастайная. Юныя мастакі у сваіх працах распавядалі пра родны край, прыроду, каханне, абрады, раскрылі вобразы герояў. Самымі папулярнымі героямі твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў дзіцячых працах з’явіліся вобразы Сымона-музыкі, Паўлінкі, Гусляра, Дудара, Бандароўны, Рака-вусача, Жняі, Маці, Савася-распутніка і інш.. Кожная творчая работа на выставе суправаджаецца радкамі з вершаў беларускіх пісьменнікаў, што сведчыць аб цікавасці дзяцей да іх творчасці.

   З прывітальнымі словамі выступілі дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзея Васільеўна Васільчанка і загадчык аддзела культурна-адукацыйнай працы дзяржаўнай ўстановы літаратурны музей Янкі Купалы Дзіяна Леанідаўна Кавалевіч.

   На адкрыцці выставы выступілі навучэнцы ўзорнага тэатра юнацкай творчасці пад кіраўніцтвам Рачкоўскай Н.Я. з літаратурнай кампазіцыяй, прысвечанай творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы, госці выставы ўбачылі танец “Ляскаўкі” ўзорнага ансамбля танца “Дзіця міру” пад кіраўніцтвам Быстровай Т.М., творчы нумар “Родны край” у выкананні Анастасіі Сабалеўскай, прынялі ўдзел у інтарактыўнай гульне “Колас і Купала – беларускія песняры”.

   Дзіцячыя працы, прадстаўленыя на выставе, даказалі, што нашыя дзеці ведаюць творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, любяць паэзію, чытаюць вершы – прычым прапускаючы іх праз сябе, праз душу і сэрца. Мы глыбока перакананыя, што праз нашу выставу мы выхоўваем любоў і павагу да роднай мовы, «матчынай мовы», а значыць, і да роднай зямлі.

  Выстава працуе з 22 верасня па 15 красавіка 2022 года.

  Час працы: панядзелак – пятніца 10.00 – 17.30.

  Тэлефон для даведак: 364 21 97.