Ошибка :

Показать отладочную информацию

Адбыўся рэспубліканскі конкурс юных майстроў «Беларуская выцінанка»
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Адбыўся рэспубліканскі конкурс юных майстроў «Беларуская выцінанка»

Выцінанка – візітная картка нашай краіны. Гэты самабытны від дэкаратыўна-прыкладной творчасці

вельмі папулярны і сярод дзяцей і моладзі.

14 красавіка 2021 года адбыўся рэспубліканскі конкурс юных майстроў “Беларуская выцінанка”.

У конкурсе прынялі ўдзел 30 навучэнцау аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў з розных гарадоў рэспублікі: Бяроза, Мінск, Рагачоў, Светлагорск, Ветка, Магілёў, Гродна, Дзятлава, Шуміліна, Браслаў, Маладзечна, Чэрвень, Мар’іна Горка, аг. Замасточ’е.

Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях: “Дрэва жыцця” і “Букет”, узроставыя катэгорыі: 10-12 гадоў, 13-16 гадоў.

Кожны ўдзельнік загадзя распрацоўваў канцэпцыю сваёй работы і рыхтаваў эскіз. У выніку атрымалася сапраўднае свята мастацтва паперы і нажніц. Конкурс праходзіў у фармаце адкрытага творчага спаборніцтва.

 

Для прафесійнай ацэнкі было сфарміравана журы конкурсу, у склад якога ўвайшлі: Сахута Яўген Міхайлавіч, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня журы, Сакалова-Кубай Ніна Мікалаеўна, народны майстар па выцінанцы, Маркавец Таццяна Віктараўна, культарганізатар сектара выставачнай і фестывальна-конкурснай дзейнасці УА “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі”, мастацтвазнаўца, народны майстар па выцінанцы.

 

Па рашэнні рэспубліканскага журы

пераможцамі і прызёрамі конкурсу сталі:

 

Намінацыя: “Дрэва жыцця”

узроставая катэгорыя: 10–12 лет

 

1 МЕСЦА

 

Волкава Марыя, 10 гадоў

аб’яднанне па інтарэсах “Натхненне”

педагог Машарава Ірына Уладзіміраўна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рагачоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”

 

2 МЕСЦА

Карамзін Данііл, 11 гадоў

факультатыў “Мастацтва выцінанкі”

педагог Пазднякова Валянціна  Васільеўна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі  “Сярэдняя школа № 3 г. Мінска”

 

3 МЕСЦА

Пецюкевіч Ганна, 11 гадоў

творчая майстэрня “ФАРМ=АТ”

педагог Талапіна Валянціна Антонаўна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Браслаўская гімназія”

 

узроставая катэгорыя: 13–16 гадоў

 

1 МЕСЦА

Юхнавец Вераніка, 14 гадоў

аб’яднанне па інтарэсах “Народныя крыніцы”

педагог Маслава Вольга Юр’еўна

Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”

2 МЕСЦА

Маёрава Рыяна,  14 гадоў

факультатыў “Кампазіцыя”

педагог Кухцікава Дзіяна Мікалаеўна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Магілёва”

 

2 МЕСЦА

Юша Мія, 14 гадоў

аб’яднанне па інтарэсах “Выцінанка”

педагог Панамарэнка Алена Пятроўна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Палац дзяцей і моладзі “Золак” г. Мінска”

 

3 МЕСЦА

Бародзіч Вікторыя, 15 гадоў

узорная студыя саломапляцення і выцінанкі “Добры настрой”

педагог Пазднякова Валянціна  Васільеўна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі  “Сярэдняя школа № 3 г. Мінска”

 

3 МЕСЦА

Астроўская Бажэна, 16 гадоў

узорная студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Карункі”

педагог Астроўская Юлія Іванаўна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Ювента” г. Светлагорска”

 

Намінацыя “Букет”

узроставая катэгорыя: 10–12 лет

1 МЕСЦА

Лашкова Марыя, 11 гадоў

аб’яднанне па інтарэсах “Квілінг”

педагог Чупрукова Таццяна Віктараўна

дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”

 

2 МЕСЦА

Мананкова Дар’я, 11 гадоў

аб’яднанне па інтарэсах “Народныя дзівосы”

педагог Гурэцкая Ірына Аляксандраўна

Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна”

 

3 МЕСЦА

Кулікова Дамініка, 11 гадоў

факультатыў “Кампазіцыя”

педагогі: Буракова Марына Віктараўна, Мураўёва Алена Мікалаеўна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Магілёва”

 

узроставая катэгорыя: 13–16 гадоў

 

1 МЕСЦА

Коўшар Дар’я, 15 гадоў

аб’яднанне па інтарэсах “Папяровыя карункі” ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці

педагог Сівакова Наталля Васільеўна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Веткаўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”

 

2 МЕСЦА

Рудзьман Паліна,  14 гадоў

узорная студыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Светлячок”

педагог Шоўкавая Наталля Міхайлаўна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бярозы”

 

3 МЕСЦА

Таляронак Юлія, 14 гадоў

педагог Саўчанка Таццяна Тарасаўна

дзяржаўная ўстанова адукацыі “Замастоцкая дзіцячы сад – базавая школа Віцебскага раёна імя У.А.Канаваленка”

 

На цырымоніі ўзнагароджвання ўдзельнікі атрымалі дыпломы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Пераможцы і прызёры конкурсу атрымалі дыпломы 1, 2, 3 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.