Ошибка :

Показать отладочную информацию

Адбылося адкрыццё выставы ў рамках культурна-асветніцкай акцыі «Гранi творчасцi»
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Адбылося адкрыццё выставы ў рамках культурна-асветніцкай акцыі «Гранi творчасцi»

Лепшыя творчыя работы студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў у намiнацыях: «Летэрынг», «Рэхарыфма», «Фота-альтэрнат», «Вiзуальны сэт» былі прадстаўлены 18 снежня ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры".

Выставу наведала намеснік начальніка ГУ - начальнік упраўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Сіманоўская Таццяна Анатольеўна.

Як адзначылі арганізатары выставы, аўтарамі з'яўляюцца не прафесійныя майстры, а аматары. Кожны студэнт, які займаецца творчасцю можа стаць удзельнікам і прадставіць свае работы на суд журы.

Напачатку ўрачыстага адкрыцця для гасцей выставы студэнткі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка прачыталi шчырыя, прыгожыя вершы У. Караткевича, Р. Барадуліна, М. Танка, прысвечаныя роднай беларускай мове, якiя закранаюць самыя патаемныя куткі душы.

Не абышлося і без музыкі. Госці праслухалі цудоўную кампазіцыю на скрыпцы ў выкананні студэнткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Такія выдатныя творчыя выступленні і задалі натхнёны настрой гасцям, якія затым з задавальненнем пагрузіліся ў экспазіцыю прадстаўленую на выставе. 

 

 

Аўтары дзяліліся думкамі і распавядалі пра тое, што іх натхняе.

 

Сённяшнімі гасцямі выставы былі людзі зусім рознага ўзросту і нават веравызнання. Але аб'ядноўвае нас усіх адно - мастацтва. А яно, як вядома - вечна.