Ошибка :

Показать отладочную информацию

Рэспубліканскі конкурс работ юных майстроў па мастацкім роспісе
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Рэспубліканскі конкурс работ юных майстроў па мастацкім роспісе

   28 красавіка 2023 года прайшоў Рэспубліканскі конкурс работ юных майстроў па мастацкім роспісе сярод навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі ў рамках XX Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі.

   У конкурсе прынялі ўдзел 36 навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў з розных гарадоў рэспублікі: Мінск, Барысаў, Жлобін, Брэст, Парычы, Ветка, Магілёў, Гродна, Ляхавічы, Докшыцы, Дзяржынск, Віцебск, Смаргонь, Пухавічы, Белаазерск, Бабруйск, Давід-Гарадок, Паставы.

   Юныя майстры спаборнічалі ў майстэрстве ў наступных намінацыях: “Роспіс па тканіне”, “Роспіс па шкле”, “Роспіс па дрэве”.

   Кожны ўдзельнік загадзя распрацоўваў канцэпцыю сваёй работы і рыхтаваў эскіз. У выніку атрымалася сапраўднае свята мастацтва роспісу. Конкурс праходзіў у фармаце адкрытага творчага спаборніцтва.

   Для прафесійнай ацэнкі было сфарміравана журы конкурсу, у склад якога ўвайшлі: Сахута Яўген Міхайлавіч, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня журы; Трубач Вольга Іванаўна, магістр мастацтвазнаўства, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Зыранава Таццяна Сяргееўна, загадчык аддзела выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна»; Старжынская Ганна Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі аб'яднання па інтарэсах «Вясёлкавы калейдаскоп» ДУА «Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці».

   Пераможцы і прызёры Рэспубліканскага конкурсу работ юных майстроў па мастацкім роспісе