Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Віншуем!


17 красавіка 2019 года праведзены Рэспубліканскі конкурс “Традыцыйная беларуская лялька” ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”.

 Конкурс прайшоў на творчай пляцоўцы XVIII Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі.

У конкурсе прынялі ўдзел 22 навучэнца аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў з розных гарадоў Рэспублікі Беларусь.

Па рашэнні рэспубліканскага журы прызёрам конкурсу (2 месца) ў намінацыі “Традыцыйная народная лялька” стала Трубiцына Віялета, навучэнка творчай майстэрні “Вясёлка” ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Крынічка” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (педагог Кашкурэвіч Вольга Мікалаеўна).Віншуем юнага майстра з перамогай і жадаем вялікіх творчых поспехаў!

 


Загадчык аддзялення выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці        Н.У. Грышкевіч