Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

VІІI Рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-АКАДЭМІЯ”

5 чэрвеня 2015 года ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў VІIІ Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-АКАДЭМІЯ”.

Арганізатары выставы: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Сёлета тэма выставы – ”Фіялетавы. Спакуса незвычайнасцю“.

Удзельнікі выставы: індывідуальныя аўтары і творчыя студэнцкія калектывы, студыі дызайну, фота, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, тэатры моды ўстаноў вышэйшай адукацыі.

На выставку прадстаўлена больш за 300 твораў як пачынаючых прафесіяналаў (з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта), так і аматараў з 35 устаноў вышэйшай адукацыі.

Экспертная група VІІI Рэспубліканскай выставы ацаніла творчыя работы і вызначыла пераможцаў і прызераў у наступных намінацыях:
• “Захаванне беларускіх народных традыцый”
• “Арыгінальнае раскрыццё тэмы”
• “Канцэптуальнасць і творчае рашэнне”
• “Дызайн і крэатыўная ідэя”
• “Цэласнасць і змястоўнасць вобраза”
• “Інавацыйная тэхніка”
• “Творчая індывідуальнасць”.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў VІІI Рэспубліканскай выставы “АРТ-АКАДЭМІЯ”

адбудзецца 5 чэрвеня 2015 года у 14.00

па адрасе: Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі).

Кантактны тэлефон (017)2265376, (017) 3286830.