Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Саматканы цуд

15 чэрвеня 2017 года а 12 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд”.

У выставе прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краiны ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў.

Было прадстаўлена каля 400 работ розных па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамку:

  • ткацтва; 
  • вышыўка; 
  • народныя лялькі, лялькі ў нацыянальным строі; 
  • беларускі традыцыйны рэгіянальны касцюм, яго элементы і інтэрпрэтацыі; 
  • лямец; 
  • аўтарская лялька; 
  • тэкстыльны арт-аб’ект (аб’ёмныя абстрактныя працы).


Журы адзначыла 10 пераможцаў і 29 прызёраў у наступных намінацыях:

“Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый”,
“Арыгінальная ідэя і творчае рашэнне”,
“Інавацыйная тэхніка выканання”.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу “Саматканы цуд” адбудзецца 15 чэрвеня 2017 года а 12 гадзiне ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі: вул.Кiрава, 16