
11 красавіка 2023 года Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзіць Рэспубліканскі конкурс юных майстроў па мастацкім тэкстылі сярод навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі.
Арганізатары: установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Мэта конкурсу: патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў праз далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый, развіццё дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўленне і падтрымка юных талентаў.
Удзельнікі конкурсу: навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў.
У конкурсе прымаюць удзел 22 навучэнца з усіх рэгіёнаў краіны.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Вобразы роднай Беларусі”, “Вобразы беларускіх свят”, “Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы”. Творчыя работы прадстаўляюць сабой вырабы традыцыйнага ткацтва, вышыўкі ці народнай лялькі.
Праграма конкурсу
|
09.00-11.00 |
Заезд. Рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу |
|
11.00-11.30 |
Адкрыццё конкурсу Прадстаўленне ўдзельнікаў конкурсу і членаў журы Размяшчэнне і падрыхтоўка да конкурсу |
|
11.30-13.30 |
Правядзенне конкурсу (выкананне творчага задання) |
|
13.30-14.00 |
Перапынак (абед) |
|
14.00-15.00 |
Працяг конкурсу (выкананне творчага задання) |
|
15.00-15.30 |
Работа журы. Падвядзенне вынікаў конкурсу |
|
16.00-17.00 |
Узнагароджванне пераможцаў і прызёраў конкурсу |
Конкурс адбудзецца 11 красавіка 2025 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі: г. Мінск, вул. Кірава, 16.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
(8-017) 364 21 97 (сектар выставачнай работы), (8-017) 379 72 84 (аддзел інфармацыйна-аналітычнай работы і сеткавага ўзаемадзеяння).











