Ошибка :

Показать отладочную информацию

Рэспубліканскі конкурс творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Рэспубліканскі конкурс творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”

    У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2023 год з мэтай стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці дзяцей і моладзі, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, гістарычную пераемнасць пакаленняў з лютага па лістапад 2023 года праводзіцца рэспубліканскі конкурс творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар” (далей – Конкурс).

    Арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

    Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: ”Скарбніца традыцый маіх дзядоў“; ”Жывая крыніца талентаў роднага краю“.

    У намінацыі ”Скарбніца традыцый маіх дзядоў“ на Конкурс прадстаўляюцца творчыя работы, у якія ўваходзяць:

    - кароткія звесткі і матэрыялы аб культурна-гістарычных традыцыях малой радзімы і роднага краю аўтара;

    - выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі;

    -прапановы аўтара па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе падгатоўкі творчай работы, з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і адраджэння духоўнай культуры.

     У намінацыі ”Жывая крыніца талентаў роднага краю“ на Конкурс прадстаўляюцца відэаматэрыялы (інтэрв’ю, відэасюжэты) аб дзейнасці земляка – сучаснага дзеяча беларускай культуры.

     Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

 

    Умовы правядзення рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”

 

     Каардынатары: сектар сацыяльна-педагагічнай работы,

     тэл.(8 017) 323 21 38