Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Рэспубліканская выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Вясёлкавыя рытмы”

З 5 лютага па 12 сакавіка 2015 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць рэспубліканская выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Вясёлкавыя рытмы”.

Арганізатары:
Установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэта:
папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўленне і падтрымка юных талентаў, матывацыя педагогаў дадатковай адукацыі да ўдасканалення свайго прафесійнага майстэрства і інавацыйнага пошуку ў галіне дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Удзельнікі:
навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў і педагогі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Выстаўка працуе з 5 лютага ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі па адрасе:
г.Мінск, вул.Кірава, 16.

На выстаўцы прадстаўляецца каля 300 індывідуальных і калектыўных работ розных па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамку: народны дэкаратыўны роспіс, пісанкі, мастацкі роспіс па шкле, тканіне, дрэве.

На базе выстаўкі адбудуцца:
5-6 лютага 2015 года – рэспубліканскі майстар-клас «Мастацтва беларускага дэкаратыўнага роспісу: традыцыі, вопыт і іх творчае выкарыстанне ў педагагічнай практыцы».
28 лютага 2015 года – адкрыты конкурс юных майстроў па роспісу сярод навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.



Кантактныя тэлефоны:
200-41-97 (сектар выставачнай работы), 328-68-30 (аддзел інфармацыйна-аналітычнай работы і перспектыў развіцця).