Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Приглашаем на выставку

З 27 жніўня па 5 кастрычніка 2018 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі працуе выстаўка «Родныя рэчы», прысвечаная 50-годдзю ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Крынiчка».


Арганiзатары: установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

Мэта: папулярызацыя дзіцячай мастацкай творчасці, выяўленне і падтрымка таленавітых дзяцей і моладзі.

Удзельнiкi: навучэнцы і педагогі ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Крынiчка».


На выстаўке прадстаўлены каля 400 работ, розных па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамку: разнастайныя творы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, жывапіс, графіка, традыцыйная і самабытная кераміка, лямец, выцінанка, роспіс па шкле, маляванка, набіванка. Традыцыі і сучаснасць пераплятаюцца і ўзаемадапаўняюць адзін аднаго ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў студыі «Крынiчка».


29 верасня 2018 гада ў 13 гадзін у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджванне навучэнцаў студыі, відэа-і-фотапрэзентацыя дзейнасці студыі, канцэртная праграма для дзяцей, бацькоў і гасцей свята ў глядзельнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі: г. Мінск, вул. Кірава, 16.


Дадатковая iнфармацыя:т. 8(017) 200 41 97 (аддзяленне выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, сектар выставачнай работы), т. 8(017) 328 68 30 (аддзел iнфармацыйна-аналiтычнай работы i сеткавага ўзаемадзеяння).