Ошибка :

Показать отладочную информацию

Паўфінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Паўфінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"

14 ліпеня 2024 года
ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі
адбудзецца ўрачысты паўфінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў
"Жывая класіка".

     Гэты творчы праект, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, аб'ядноўвае таленавітых дзяцей и моладзь з усіх куткоў нашай краіны.

  У гэтым годзе за права выступаць у фінале будуць змагацца 28 лепшых удзельнікаў – пераможцы рэгіянальных адборачных тураў. Юныя чытальнікі прадэманструюць сваё майстэрства, выконваючы ўзоры беларускай класічнай літаратуры, у тым ліку творы, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны.

     Фінал конкурсу, які стане адной з цэнтральных падзей Дня беларускага пісьменства, адбудзецца ў верасні. Менавіта тады будуць вызначаныя абсалютныя пераможцы.

      "Жывая класіка" – гэта значная ініцыятыва, якая спрыяе:

  • выхаванню патрыятызму праз мастацкае слова
  • папулярызацыі беларускай літаратурнай спадчыны
  • развіццю аратарскага майстэрства ў дзяцей і моладзі

 Арганізатары і гледачы з нецярпеннем чакаюць яркіх і эмоцыянальных выступленняў ад усіх удзельнікаў!

 

Дата: 14 ліпеня 2024 года.

Месца: Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, г. Мінск, вул. Кірава, 16.

Пачатак: 11:00.

Сачыце за нашымі абнаўленнямі, каб даведацца імёны фіналістаў!