Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

IV Рэспубліканскi конкурс юных майстроў па мастацкаму тэкстылю


28 красавiка 2017 года ў межах XVII Рэспублiканскай выставы навукова-метадычнай лiтаратуры, педагагiчнага вопыту i творчасцi навучэнскай моладзi адбудзецца IV Рэспубліканскi конкурс юных майстроў па мастацкаму тэкстылю.

Арганiзатары: установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэта конкурсу: развіццё і папулярызацыя мастацкага тэкстыля, як віду дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выяўленне і падтрымка юных талентаў.

Удзельнiкi: навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • “Ткацтва”, 
  • “Вышыўка”, 
  • “Валянне”, 
  • “Лялька”. 

Творчыя работы могуць прадстаўляць сабой вырабы як традыцыйнага народнага тэкстылю, так і сучаснага.

Конкурс будзе праходзіць у форме адкрытага творчага спаборніцтва, у ходзе якога кожнаму ўдзельніку за 4 гадзiны неабходна выканаць творчае заданне, а пасля прадставiць яго абарону. 

Пераможцы будуць вызначацца ў двух узроставых катэгорыях: 8-11 гадоў i 12-16 гадоў. 

Праграма конкурсу прадугледжвае:

11.00-11.20

Адкрыцце конкурсу. Прадстаўленне ўдельнікаў конкурсу і членаў журы

глядзельная зала,Кірава, 16

11.20-15.00

Правядзенне конкурсу (выкананне творчага задання)
намінацыі “Лялька”, ”Ткацтва”, ”Вышыўка”, “Валянне”
(узроставая катэгорыя 8-11 гадоў) (узроставая катэгорыя 12-16 гадоў)

выставачная зала, 204 каб.
НЦМТДМ,вул. Кірава, 16
НВЦ,пр. Пераможцаў, 14 

15.00-15.30

Работа журы конкурсу. Подвядзенне вынікаў конкурсу

выставачная зала НЦМТДМ,
вул. Кірава, 16

15.30-16.00

Пераезд у НВЦ для ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання

НВЦ, пр. Пераможцаў, 14

16.00

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў конкурсу

НВЦ,пр.Пераможцаў, 14

 

Дадатковая iнфармацыя:

т.200 41 97 (сектар выставачнай работы),

т.328 68 30, +375 29 758 25 94 (аддзел iнфармацыйна-аналiтычнай работы i сеткавага ўзаемадзеяння)